Як выбары ў ЗША закрануць Беларусь. Чаму зьніклі відэа Ціханоўскага. Канада ня пусьціць беларусаў на хакей. Відэанавіны 4 лістапада

Каляж: Сяргей Ціханоўскі, Аляксей Знаткевіч (справа)

Дэмакратычная партыя перамагла на выбарах у Кангрэс ЗША. Як вынікі выбараў могуць паўплываць на перамовы з уладамі Беларусі аб вызваленьні палітвязьняў? З Youtube-каналу Сяргея Ціханоўскага выдалілі некалькі ролікаў за выкарыстаньне без дазволу відэа памерлага Мікіты Мелказёрава.

У «ПіКу Свабоды» мы апавядаем пра навіны 4 лістапада і тлумачым, што яны значаць.

00:00 – Тэмы выпуску
00:52 – Вынікі выбараў у ЗША і лёс беларускіх закладнікаў
04:05 – Справа Bayer: арышты ў Беларусі і 50 мільёнаў доўгу
05:45 – Зноў хапун за камэнтары ў сацсетках
06:08 – Канфлікт «Жыцьцё-маліна» зь Ціханоўскім і страйкі на YouTube
06:59 – Сэнатар з каранямі са Слуцку: хто такі Джон Осаф
08:33 – Байкот і жорсткі бан: хакеістаў Беларусі і Расеі ня пусьцяць у Канаду

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты YouTube-праграма і падкаст пра самыя важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Чатыры разы на тыдзень — з панядзелка па чацьвер — дасьведчаныя журналісты і рэдактары Свабоды выбіраюць для вас галоўныя навіны дня і тлумачаць, што яны значаць.

Па пятніцах мы рыхтуем тыднёвы аналітычны выпуск, у якім разам з вартымі даверу экспэртамі разьбіраем працэсы і тэндэнцыі ў палітыцы, эканоміцы, грамадзтве і культуры.

Your browser doesn’t support HTML5

«ПіК Свабоды»: галоўныя навіны дня з тлумачэньнямі

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода. Падзеі і камэнтары» (@svaboda-news).

Новы выпуск дасяжны на канале штодня а 1830 менскага часу.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.