У Кіеве адключылі ваду пасьля расейскіх удараў па энэргетыцы

Наступствы расейскага ўдару па Кіеўскай вобласьці, 3 лістапада 2026 году

У выніку расейскіх удараў па энэргетычнай інфраструктуры ў Кіеве былі абясточаны асноўныя водаправодныя аб’екты прадпрыемства «Кіеўводаканал» і часова адключана водазабесьпячэньне.

Раней прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што Расея нанесла «складаны масіраваны ўдар» па крытычнай інфраструктуры.

«І галоўная мэта — энэргетыка, генэрацыя і падстанцыі ў Адэскай, Чаркаскай, Жытомірскай, Віньніцкай, Харкаўскай, Дняпроўскай, Чарнавіцкай, Чарнігаўскай, Ровенскай абласьцях. У многіх гарадах і супольнасьцях працягваюцца аварыйныя і экстраныя адключэньні », — напісаў ён.

Праз расейскія ўдары цеплазабесьпячэньне і гарачае водазабесьпячэньне таксама прыпынялі ў Харкаве. У Віньніцкай вобласьці большая частка населеных пунктаў засталася безь сьвятла, у Жытомірскай — безь сьвятла больш за 180 тысяч абанэнтаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Зяленскі назваў умову, пры якой Украіна спыніць удары па расейскіх НПЗ