Выйшла кніга пра жонак беларускіх палітвязьняў

Вокладка кнігі. «Нябачныя: Галасы жонак беларускіх палітвязьняў»

Гэта ўжо другая кніга псыхалягіні Вольгі Вялічкі.

Кніга «Нябачныя: Галасы жонак беларускіх палітвязьняў» пабачыла сьвет у выдавецтве Gutenberg.

Суразмоўцамі Вольгі Вялічкі сталі жанчыны, чые мужы трапілі за краты за свае перакананьні. Некаторыя з гераіняў выступаюць у кнізе пад уласным імем, як Сьвятлана Ціханоўская, Алеся Рак і Вольга Івашына, іншыя ж схаваныя за псэўданімамі.

«Ува ўсіх тэкстах чуваць пратэст: супраць абставінаў, якія не пакінулі выбару», — гаворыцца ў апісаньні кнігі на старонцы выдавецтва.

Заключнай часткай выданьня, па-за пасьляслоўем, складаюць водгукі на кнігу ад былых палітвязьняў. Іх пакінулі праваабаронца Ўладзь Лабковіч, публіцыст Мікола Дзядок і журналіст Павал Мажэйка.

Вольга Вялічка

Вольга Вялічка пачала запісваць гісторыі дзяцей і жонак палітвязьняў зь 2022 году. Яна працавала з былымі палітзьняволенымі і іхнімі сем’ямі. Агулам у ейнай практыцы было каля ста такіх жанчын. У кнігу ўвайшлі гісторыі пятнаццаці зь іх.

Аўтарка б хацела, каб празь ейную кнігу людзі ўбачылі «лёс простых жанчын, жонак, якія не пагаджаюцца».

Падрабязьней пра стварэньне кнігі Свабода размаўляла з самой Вольга Вялічкай.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Ніхто ў мяне не пытаўся». Жонкі палітвязьняў расказалі пра тое, што не прынята абмяркоўваць