Ліст былых палітвязьняў да эўрапейскіх структураў выклікаў вострыя спрэчкі. Валер Карбалевіч тлумачыць, чаму гэты зварот закрануў пытаньні санкцыяў, кампрамісаў і ўплыву каманды Сьвятланы Ціханоўскай. Ці пачуе заклік Эўразьвяз і чым небясьпечныя саступкі без спыненьня рэпрэсіяў?
Таксама ў «Выніках тыдня»: што паказаў візыт прэзыдэнта Манголіі ў Менск і чаму паварот Лукашэнкі на Ўсход пакуль не прыносіць чаканых вынікаў.
00:00 — Што за ліст былых палітвязняў да Эўропы?
01:03 — Чаму пачаліся спрэчкі пра «цану свабоды»
02:16 — Навошта ліст з'віўся менавіта цяпер
03:04 — Ціск ці кампраміс: Ціханоўская супраць новай стратэгіі?
04:28 — «Азербайджанізацыя» Беларусі: ці пойдзе Захад на ўгоду з Лукашэнкам
04:56 — Барацьба за ўплыў і раскол у апазіцыі
05:38 — Ці пачуе Захад заклік на фоне вайны ва Украіне
06:55 — Прэзыдэнт Манголіі ў Менску: чаму гандаль «сьмешны»