У Вільні прайшла акцыя «Ноч расстраляных паэтаў». ФОТА
Зачытваньне імёнаў расстраляных пад гукі звону
Гурт традыцыйнай беларускай песьні «Барана» выконвае народны духоўны сьпеў «Вылецела душа зь цела»
Прамаўляе журналіст, былы палітвязень Андрэй Аляксандраў
Грамадзкі актывіст, абаронца Курапатаў і былы палітвязень Зьміцер Дашкевіч
Этнацэнтар «Сьвітанак», дзіцячы фальклёрны калектыў «Пацеркі», кіраўнік Марына Струнеўская. У іхным выкананьні прагучаў верш Юлія Таўбіна «Люблю я край, дзе вечары...», песьня «Ой, маменька, прыйшла восень раненька», верш Міхася Чарота «Жывыя акорды», песьня «Як заржэць жа сівы кося на брадзе»
Прамова Надзеі Гарэцкай, намесьніцы кіраўніка Беларускай Рады культуры.
Літоўскі палітык, дэпутат Сэйма Літоўскай Рэспублікі, адзін з падпісантаў Акта аб аднаўленьні незалежнасьці Літвы 11 сакавіка 1990 году, абаронца дэмакратыі і правоў чалавека — Эмануэліс Зінгерыс
Партрэты расстраляных дзеячоў беларускай культуры на агароджы былога будынка савецкага КДБ ў Вільні
Беларускі тэатар VARTA, створаны ў Вільні пры тэатральнай школе пад кіраўніцтвам актрысы і рэжысэркі Натальлі Лявонавай. Урывак з паэмы «Кастусь Каліноўскі» Анатоля Вольнага
Побач зь месцам правядзеньня імпрэзы — літоўскі помнік памяці ахвяраў савецкіх рэпрэсій
Георгі Рой — беларускі праваслаўны сьвятар