Ужо сёньня: 100 гадоў таму ў Менску адкрыўся Беларускі дзяржаўны габрэйскі тэатар

Сцэна са спэктаклю «Музыка» Беларускага дзяржаўнага габрэйскага тэатру

Падзеі 21 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1805 — брытанскі флёт пад камандаваньнем віцэ-адмірала Гарацыё Нэльсана здабыў перамогу над аб’яднанымі флётамі Францыі і Гішпаніі ў бітве пад Трафальгарам. У бітве загінуў сам Нэльсан, але перамога замацавала перавагу Вялікай Брытаніі на моры.

Трафальгарская плошча ў Лёндане, названая ў гонар перамогі брытанскага флёту на чале з Нэльсанам

1917 — у Петраградзе выйшаў першы нумар беларускай газэты «Крыніца» — органа Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі (8 кастрычніка паводле старога стылю). Зь вясны 1919 году выходзіла ў Вільні. У 1925–1937 гадах называлася «Беларуская Крыніца». Зь перапынкамі выдавалася да ліпеня 1940 году.

1919 — у акупаваным палякамі Менску пачала выходзіць беларускамоўная штодзённая газэта «Беларусь». Ейнай першай рэдактаркай была Ядвіга Луцэвіч, пазьней рэдакцыю ўзначаліў Язэп Лёсік. Праіснавала да ліпеня 1920 году.

1926 — у Менску адкрыўся Беларускі дзяржаўны габрэйскі тэатар.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Іх не папярэдзілі, што трэба ўцякаць». Як габрэйскі тэатар зь Беларусі прытулілі ў Новасібірску

1935 — нацысцкая Нямеччына афіцыйна выйшла са складу Лігі Нацыяў.

1941 — нацысты зьнішчылі гета ў Койданаве — забілі каля 2000 чалавек.

1943 — пачалася ліквідацыя Менскага гета, якое існавала ад 20 ліпеня 1941 году. З больш як 100 тысяч ягоных насельнікаў каля 80 тысяч былі ўжо забітыя да гэтага дня.

Мэмарыял «Яма» на месцы забойства каля 5 тысяч вязьняў менскага гета 2 сакавіка 1942 году

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Прафэсар Сьмілавіцкі: «Галакост — неад’емная частка трагедыі ўсёй Беларусі»

1944 — адбылася першая ў гісторыі атака японскага камікадзэ на аўстралійскі крэйсэр каля ўзьбярэжжа Філіпінскіх астравоў. Загінулі 30 маракоў.

1945 — жанчыны ў Францыі ўпершыню пайшлі галасаваць.

У гэты дзень нарадзіліся

1833 — Альфрэд Нобэль, швэдзкі хімік і інжынэр, вынаходнік дынаміту, фундатар Нобэлеўскай прэміі.

Нобэлеўскі мэдаль

1877 — Якаў Афанасьеў, беларускі навуковец-землязнаўца, акадэмік. Пад ягоным кіраўніцтвам склалі першую мапу глебаў Беларусі. 20 сьнежня 1937 году яго расстралялі ў Менску за «контрарэвалюцыйную дзейнасьць» разам зь яшчэ больш як дзьвюма сотнямі прадстаўнікоў інтэлігенцыі.

1878 — Уладзімер Пічэта, беларускі гісторык, першы рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Вывучаў гісторыю Вялікага княства Літоўскага, Польшчы, Чэхіі, Сэрбіі, Баўгарыі, Расеі XVI–XX стагодзьдзяў. Апублікаваў каля 150 працаў па гісторыі, гістарыяграфіі, археалёгіі, архівазнаўстве, краязнаўстве, гісторыі права Беларусі. У 1930 годзе быў арыштаваны ў справе так званага Саюзу вызваленьня Беларусі і сасланы на 5 гадоў у Вятку і Варонеж. Па вызваленьні вярнуўся да навуковай працы, але ўжо ў Маскве.

Уладзімер Пічэта

1914 — Казімер Сьвёнтак, мітрапаліт Менска-Магілёўскі, першы кардынал сучаснай Беларусі. У савецкі час правёў каля дзесяці гадоў у лягерах за сьвятарскую дзейнасьць.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Мэлёдыя драўлянай лыжкі». Цікавінкі і неспадзяванкі з кнігі ўспамінаў першага кардынала Беларусі Казіміра Сьвёнтака

1921 — Іван Муравейка, паэт.

1929 — Урсула Ле Гуін, амэрыканская пісьменьніца, вядомая творамі ў жанры навуковай фантастыкі і фэнтэзі.

1935 — Юрка Геніюш, беларускі аўтар і доктар, сын Ларысы і Янкі Геніюшаў.

Ларыса Геніюш з сынам Юркам. Прага, 1940 год

1938 — Іосіф Навумчык, грамадзкі і палітычны дзяяч, старшыня ТБМ у Віцебску.

Іосіф Навумчык і Генадзь Бураўкін, Віцебск, 1972

1957 — Анатоль Кляшчук, фотамастак.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Вянок памяці: Анатоль Кляшчук

1958 — Максім Клімковіч, беларускі пісьменьнік і драматург.

Максім Клімковіч

У памяці

1931 — Артур Шніцлер, аўстрыйскі пісьменьнік.

1969 — Джэк Керуак, амэрыканскі пісьменьнік.

1984 — Франсуа Труфо, францускі кінарэжысэр.