Чаму Лукашэнка зноў дае ўладу асуджаным чыноўнікам? — «Ёсьць нюанс»


Сем гадоў калёніі і забарона кіраваць — а празь некалькі месяцаў ужо новая пасада. Як беларускія чыноўнікі пасьля прысудаў за хабар і службовыя злоўжываньні зноў становяцца начальнікамі?

У першым выпуску праекту «Ёсьць нюанс» расказваем гісторыі Віталя Панчанкі, Міхаіла Крыштаповіча і Віталя Дрожжы. Разьбіраемся, чаму ляяльнасьць для Лукашэнкі важнейшая за чыстыя рукі і што застаецца невядомым пра гэтыя вяртаньні.

Тайм-коды выпуску

00:00 – З турмы — зноў у начальнікі: як гэта працуе?
00:22 – «Непатапляльны» Панчанка: схаваў падзёж жывёлы і атрымаў калгас
02:00 – Чаму Лукашэнка вяртае карупцыянераў: чалавек «на кручку»
03:08 – Сюжэт для сэрыялу: «цукровая справа» і разварот самалёта з Крыштаповічам
04:55 – Міністр лесу Дрожжа: 30 тысяч даляраў хабару і воля праз некалькі месяцаў
06:05 – Кадравы голад і лаяльнасць: чаму злачынцы бяспечнейшыя за апазіцыю?
08:02 – Таемныя памілаваньні: хто насамрэч кіруе Беларусьсю