Беларуская авіякампанія Belavia заклікала беларусаў скарыстацца спэцыяльнымі тарыфамі на білеты да Масквы, каб «пасьпець на шпацыр асеньнімі бульварамі, пабачыць горад у залатых фарбах і дадаць у каляндар невялікае падарожжа».
Як вынікае з паведамленьня кампаніі, да 30 лістапада будуць дзейнічаць спэцыяльныя цэны на рэйсы зь Менску ў Жукоўскі і назад — ад 121 рубля ў адзін бок і ад 248 рублёў у абодва бакі.
Што папярэднічала і чаму гэта важна
У адказ на штодзённыя ракетныя і дронавыя атакі Расеі Ўкраіна таксама павялічыла сваю актыўнасьць на расейскай тэрыторыі. Цяпер украінскія вайскоўцы ледзь не штодзень атакуюць Маскву і Маскоўскі рэгіён дронамі.
13 кастрычніка праз моцную ўкраінскую атаку самалёты Belavia і расейскіх авіякампаніяў з спазьненьнем прыляцелі ў Менск.
Позна ўвечары 12 кастрычніка расейскія СМІ паведамлялі, што 14 рэйсаў зь Менску, Стамбулу, Санкт-Пецярбургу, Астаны, Антальі, Хургады, Калінінграду, Дубаю і Ізьміру перанакіравалі з аэрапорту Ўнукава ў Шарамецьева і Дамадзедава, у аэрапорт Ніжняга Ноўгараду, а таксама ў Менск. Камандзіры экіпажаў яшчэ трох самалётаў, якія вылецелі з Турэччыны, вырашылі вярнуцца ў аэрапорт Стамбулу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Самалёты Belavia і расейскіх авіякампаніяў з спазьненьнем прыляцелі ў Менск праз украінскую атаку на МасквуІнцыдэнты праз вайну Расеі супраць Украіны
25 сьнежня 2024 году самалёт азэрбайджанскай авіякампаніі AZAL, які выконваў рэйс Баку — Грозны, зьбілі, імаверна, супрацьпаветраныя сілы Расеі. Самалёт разьбіўся, загінулі 38 чалавек. Азэрбайджанскія службоўцы заявілі, што Расея нясе адказнасьць за катастрофу, але адзначылі, што яна не была наўмыснай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Азэрбайджан падасьць у суд на Расею за катастрофу самалёта AZALМелі месца і выпадкі на зямлі, у тым ліку на мяжы Беларусі і Расеі.
Сёлета 17 чэрвеня ў Бранскай вобласьці ў выніку дронавай атакі пацярпеў аўтобус зь беларускай дзіцячай футбольнай камандай, якая ехала ў Геленджык. Загінула жанчына, якая суправаджала дзяцей, некалькі дзяцей пацярпелі.
2 ліпеня ў раёне «Краснага Каменя» пацярпеў аўтобус «Менск — Гомель — Анапа». У ім былі 19 пасажыраў, два кіроўцы атрымалі лёгкія раненьні. Пазьней «Флагшток» заявіў, што дрон ударыў па грузавіках, якія стаялі прыкладна за 12 мэтраў ад аўтобуса, а сам аўтобус пацярпеў ад выбуховай хвалі.
25 і 26 верасьня дроны атакавалі беларускія грузавікі каля расейскага памежнага пункту пропуску «Красны Камень».
5 кастрычніка расейскі дрон пацэліў у аўтобус ў Малдове ў памежжы з Украінай. Адзін малдоўскі памежніка атрымаў траўмы.
8 кастрычніка ў Бранскай вобласьці Расеі ў выніку атакі бесьпілётніка на грузавы аўтамабіль зь беларускай рэгістрацыяй пацярпела грамадзянка Беларусі, паведаміла МЗС.