Дзень у гісторыі
1817 — у Віленскім унівэрсытэце шэсьць студэнтаў заснавалі тайнае патрыятычнае Таварыства філяматаў. Сярод заснавальнікаў былі Адам Міцкевіч і Тамаш Зан (1 кастрычніка паводле старога стылю).
Студэнцкі гурток, які праіснаваў 6 гадоў, адыграў значную ролю ў фармаваньні беларускае нацыі.
Сябрамі тайнага гуртка былі каля 20 студэнтаў, сярод іх — будучы дасьледнік прыроды, літаратар, музэязнаўца, геоляг Тамаш Зан, якога называюць ідэолягам таварыства. Кіраўніком гуртка быў будучы філёзаф ды філёляг Юзаф Яжоўскі. Сябрамі таварыства, сярод іншага, былі Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Ануфры Петрашкевіч і іншыя.
Філяматы прапанавалі ідэалёгію адбудовы літоўска-русінскага краю на падставе адзінства мовы, паходжаньня і тэрыторыі. Яны вывучалі фальклёр, міталёгію і празь іх пазнавалі народ. Маладыя асьветнікі імкнуліся сыстэмна і пасьлядоўна вывучыць архаічную народную культуру. На іхных ідэях гадаваліся таленты Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча ды Францішка Багушэвіча, якія нібыта «раптам» пачалі пісаць творы па-беларуску.
У 1823 годзе расейскія ўлады разграмілі арганізацыю, а ейных удзельнікаў арыштавалі.
1884 — Грынвіцкі мэрыдыян стаў асновай міжнароднага адліку даўгаты.
1910 — у Санкт-Пецярбургу ў друкарні Пянткоўскага выйшаў другі паэтычны зборнік Янкі Купалы «Гусьляр».
Янка Купала
1923 — Анкара стала сталіцай Турэччыны.
1929 — у Менску пачаўся рух электрычных трамваяў.
1960 — з канвэеру Беларускага аўтамабільнага заводу ў Жодзіне сышоў першы 40-тонны самазвал МАЗ-530.
1972 — у аргентынскіх гарах разьбіўся самалёт 45 чалавекамі на борце — уругвайскай камандай па рэгбі з сваякамі і спонсарамі. 16 чалавек выжылі, нягледзячы на маразы, голад і запозьненасьць дапамогі — іх выратавалі толькі праз 72 дні пасьля катастрофы.
1999 — у сыстэме каталіцкай царквы Беларусі загадам папы Яна Паўла II на просьбу кардынала Казімера Сьвёнтака створаная Віцебская дыяцэзія, якая ўваходзіць у склад Менска-Магілёўскай мітраполіі.
2020 — раніцай у цэнтры Менску міліцыянты схапілі аднаго з уласьнікаў крамы «Первый цветной» Максіма Харошына. Мужчыну брутальна пабілі ў міліцыі, адкуль яго адразу адправілі ў шпіталь.
У гэты дзень нарадзіліся
1847 — Эдвард Вайніловіч, гаспадарчы і палітычны дзяяч, мэмуарыст. У 1905—1910 гадах на грошы Вайніловіча пабудавалі Чырвоны касьцёл у памяць пра ягоных дзяцей, якія заўчасна памерлі, — Сымона і Алены Вайніловічаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Імёны Свабоды: Эдвард Вайніловіч1884 — Баляслаў Пачопка, дзяяч беларускага хрысьціянскага руху, сталы аўтар газэты «Наша Ніва», рэдактар-выдавец першае беларускае каталіцкае газэты Biełarus, уніяцкі сьвятар.
1888 — Язэп Драздовіч, беларускі мастак, скульптар, этнограф.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Язэп Драздовіч. Мастак, які марыў зьбегчы на іншыя плянэтыЯзэп Драздовіч, Космаполіс. 1931 г.
1896 — Мікола Шчакаціхін, мастацтвазнавец, гісторык, тэарэтык мастацтва, дасьледаваў выяўленчае мастацтва і архітэктуру Беларусі ад старажытных часоў да сучаснасьці. Ахвяра сталінізму.
1925 — Маргарэт Тэтчэр, прэм’ер-міністарка Вялікай Брытаніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Тэтчэр: урокі для Беларусі1941 — Вера Церлюкевіч, рабочая, удзельніца нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х.
Вера Церлюкевіч на мітынгу ў дні путчу, жнівень 1991 г. Фота Ул. Кармілкіна.
1953 — Вячаслаў Ракіцкі, тэатразнаўца, сцэнарыст і рэжысэр дакумэнтальнага кіно, журналіст.
1970 — Вітольд Ашурак, беларускі палітвязень. Памёр у турме ў траўні 2021 году пры нявысьветленых абставінах.
У памяці
1810 — Ян Нікадзім Лапацінскі, дзяржаўны дзяяч ВКЛ, мэцэнат, калекцыянэр, майстар гравэраваньня на медзі.
1962 — Павал Гуткоўскі, мастак-графік, вязень ГУЛАГу, адзін з пачынальнікаў беларускага кніжнага знака — эксьлібрысу.
1979 — Дзьмiтры Лукас, кампазытар, аўтар опэры «Кастусь Каліноўскі».
1986 — Андрэй Бембель, скульптар, народны мастак Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
130+ пахаваньняў выбітных беларусаў, якія варта наведаць у Менску2001 — Максім Лужанін, беларускі паэт, літаратуразнаўца.
Your browser doesn’t support HTML5
Апошняе інтэрвію Максіма Лужаніна
2004 — Уладзімер Міхнюк, гісторык.