ГЛІНЬНІК — пра Ціханоўскую, Мельнікаву і Офіс дэмакратычных сілаў
Your browser doesn’t support HTML5
Ці сапраўды Сьвятланай Ціханоўскай нехта кіруе? Як выглядае праца яе офісу? Што вядома пра зьнікненьне Анжалікі Мельнікавай? Ці праўда, што офіс уплывае на гранты, і чаму Ціханоўская цяпер жыве ў Варшаве? Пра гэта ў праекце «Канапа» гаворым з Станіславай Гліньнік — унучкай першага кіраўніка незалежнай Беларусі Станіслава Шушкевіча і дарадцай Сьвятланы Ціханоўскай. Адно з самых адкрытых інтэрвію пра беларускія дэмакратычныя сілы за апошні час.