У Беларусі на пачатку тыдня пахаладае, уначы магчымыя замаразкі

Ілюстрацыйнае фота

12–14 кастрычніка ў Беларусі чакаюцца дажджы, туманы і начныя замаразкі.

Пра гэта паведамляе Белгідрамэт.

12 кастрычніка ўначы на большай частцы краіны пройдуць дажджы, на паўднёвым усходзе месцамі моцныя. У асобных раёнах магчымы туман. Удзень месцамі кароткачасовыя дажджы. Тэмпэратура ўначы складзе +4...+10 °C, на паўднёвым усходзе — да +12 °C, удзень — +10...+15 °C.

13 кастрычніка пераважна будзе без ападкаў, толькі ўдзень на поўначы месцамі магчымы невялікі дождж. Уначы і раніцай чакаецца слабы туман. Тэмпэратура ўначы — +1...+7 °C, пры праясьненьнях магчымыя замаразкі да −2 °C. Удзень — +9...+15 °C.

14 кастрычніка ўначы істотных ападкаў ня чакаецца, удзень месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах уначы і раніцай будзе туман. Тэмпэратура ўначы — +1...+7 °C, пры праясьненьнях магчымыя замаразкі да −3 °C. Удзень паветра прагрэецца да +9...+15 °C.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Загадка дзікага ляснога ката. Чаму беларускія навукоўцы столькі гадоў ня могуць яго знайсьці