Як адзначаецца ў апублікаванай справаздачы Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША, сёлета агулам такіх дзяржаваў 12, ёсьць дакумэнтальна пацьверджаныя «палітыкі або мадэлі» гандлю людзьмі ў праграмах, якія фінансуюць іх ўрады, фіксуецца прымусовая праца ў дзяржаўных мэдычных службах або іншых сэктарах, сэксуальнае рабства ў дзяржаўных лягерах, наём ці вэрбаваньне дзяцей-салдатаў.
У сьпісе названыя Афганістан, Беларусь, Бірма, Іран, Камбоджа, Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка, Кітайская Народная Рэспубліка, Куба, Паўднёвы Судан, Расея, Судан і Эрытрэя.
З сьпісу сёлета выключылі Сырыю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Дзярждэпартамент ЗША: Беларусь засталася ў пераліку дзяржаў, якія займаюцца гандлем людзейЯкія мэты штогадовых справаздач
Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША публікуе справаздачу аб гандлі людзьмі з 2001 году. Укладаюць сьпіс дзяржаваў, датычных да гандлю людзьмі, у адпаведнасьці з ухваленым у 2000 годзе фундамэнтальным законам, скіраваным на абарону ахвяраў гандлю людзьмі.
Мэта справаздачы — ацэнка захадаў замежных урадаў у барацьбе з прымусовай працай і гандлем людзьмі ў мэтах сэксуальнай эксплуатацыі, а таксама папярэджаньне аб наступствах бязьдзеяньня.
Справаздача грунтуецца на ацэнцы трох базавых кірункаў: прафіляктыка, крымінальны перасьлед вінаватых і абарона пацярпелых.
У 2025 годзе адміністрацыя ЗША аднавіла кантакты з Аляксандрам Лукашэнкам. Перамовы вядзе Джон Коўл. Ад 10 лістапада 2025 году ён займае пасаду спэцыяльнага пасланьніка прэзыдэнта ЗША для Беларусі, а ўпершыню прыехаў на перамовы ў Менск 21 чэрвеня таго ж году.