Расказваем пра падзеі 5-га кастрычніка і тлумачым, што яны значаць.
Стала вядома, чым будзе займацца пры Лукашэнку генэрал-маёр Павал Муравейка. Джон Коўл больш ня будзе спэцпасланьнікам Дональда Трампа па Беларусі. Але ён атрымае новую, больш шырокую пасаду. У школах Беларусі пачалі скарачаць настаўнікаў. Па якіх прадметах? Ціханоўскі гуртуе вакол сябе людзей, незадаволеных незалежнымі мэдыя. Прарасейскі латвійскі дэпутат, які раней уцёк у Беларусь, зьбіраўся сёньня вярнуцца. Але нешта пайшло ня так.
00:00 Падзеі 5 кастрычніка 00:31 Ці паўплывае зьмена статусу Коўла на вызваленьне палітвязьняў у Беларусі 02:28 Чым будзе займацца пры Лукашэнку генэрал-маёр Муравейка 03:16 У школах пачалі скарачаць настаўнікаў 03:59 Ціханоўскі гуртуе вакол сябе незадаволеных незалежнымі СМІ 06:34 90 гадоў таму нарадзіўся Вацлаў Гавэл, першы прэзыдэнт Чэхіі, прыхільнік беларускага дэмакратычнага руху 07:56 Прарасейскі латвійскі дэпутат прайграў выбары і ўцёк у Беларусь