«Беларусы ня коцікі!» Наста Кудасава — пра паэзію, каханьне, ШІ і Беларусь у эміграцыі
Your browser doesn’t support HTML5
Ці можна асуджаць беларусаў, якія ва ўмовах рэпрэсій маўчаць і прыстасоўваюцца? Вядомая беларуская паэтка Наста Кудасава расказвае, чаму зьехала з краіны, як перажывае разлуку з родным Рагачовам і будуе новае жыцьцё ў польскай Гдыні, дзе працуе ў кулінарыі. Гаворым таксама пра падзеі 2020 году, прыроду зла, беларускую мову, дом Караткевіча і паэзію, якая дапамагае захаваць сябе.