Канцлер Нямеччыны прыехаў у Кіеў на фоне пагрозаў Расеі пра новыя ўдары

Міністар замежных спраў Украіны Андрэй Сыбіга (зьлева) вітае канцлера Няменччыны Фрыдрыха Мэрца на чыгуначным вакзале Кіева, 4 кастрычніка 2026 году

Канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мэрц прыбыў у Кіеў зь неанансаваным візытам.

«Для Ўкраіны надыходзяць вырашальныя тыдні. Таму сёньня я прыехаў у Кіеў з такім пасланьнем: вы можаце на нас разлічваць. Бясьпека Нямеччыны таксама залежыць ад выніку гэтай вайны. Таму, аказваючы дапамогу, мы кіруемся і ўласнымі жыцьцёва важнымі інтарэсамі», — напісаў Мэрц у сацыяльнай сетцы X.

Візыт канцлера не анансаваўся загадзя; аднак напярэдадні Упраўленне дзяржаўнай аховы Украіны папярэдзіла пра часовыя абмежаванні руху ў Кіеве 4 кастрычніка «ў сувязі з мерамі бясьпекі, зьвязанымі зь візытамі замежных дэлегацый».

Прадстаўнікі ўраду Нямеччыны паведамілі, што Мэрц, як чакаецца, абвесьціць пра пакет мер, які ўключае ваенную дапамогу на суму адзін мільярд эўра, а таксама 350 мільёнаў эўра на аднаўленьне энэргетычнага сэктару Ўкраіны. Таксама чакаецца, што падчас візыту будзе ўзгоднена дамова аб сумеснай вытворчасьці розных тыпаў бесьпілётнікаў.

Паводле інфармацыі Reuters, Мэрц прыбыў у Кіеў у суправаджэньні кіраўнікоў нямецкіх абаронных кампаній і міністра эканомікі Нямеччыны Катарыны Райхэ.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Нямеччына закрывае «Расейскі дом» у Бэрліне ў адказ на «гібрыдную атаку» ў аэрапорце Ляйпцыгу