Чаму Папа Рымскі ня едзе ў Беларусь?

Лукашэнка неаднаразова запрашаў Папу Рымскага ў Беларусь, але ніводзін пантыфік за гады незалежнасьці так і не прыехаў. Чаму гэтыя запрашэньні застаюцца бяз выніку і якую ролю ў гэтым адыгрывае Маскоўскі патрыярхат?

Што стрымлівае Ватыкан, чаму ва Ўкраіну Папа прыехаў насуперак пярэчаньням Масквы, і што гэтая гісторыя кажа пра незалежнасьць Беларусі — тлумачым з Гурневічам.

Тайм-коды выпуску

00:00 — Парыж сустракае Папу як рок-зорку
00:42 — Куды пантыфік ня можа даехаць ужо 35 гадоў?
01:14 — Як Лукашэнка клікаў у госьці трох пантыфікаў
02:18 — Ян Павал II маліўся пра прыезд у Менск
03:21 — Галоўная перашкода: пры чым тут Масква?
04:16 — Што такое «празелітызм» і чаму нэрвуецца РПЦ
05:46 — Досьвед Украіны: як Кучма праігнараваў забарону Масквы
07:00 — Чаму Лукашэнка так і не адважыўся прыняць Папу
07:36 — Хітры плян Менску: сустрэча Папы і Кірыла
08:35 — 35 гадоў чаканьня і новы ліст да пантыфіка
09:41 — Чаму апошняе слова вырашаецца не ў Менску

«Тлумачым з Гурневічам»

Штотыдзень журналіст Свабоды Дзьмітры Гурневіч выкрывае фэйкі і маніпуляцыю прапагандыстаў Аляксандра Лукашэнкі і расейскіх СМІ.

Крок за крокам мы аналізуем факты, з усьмешкай разьбіраем дэзынфармацыю і паказваем, што насамрэч адбываецца.

Місія Радыё Свабода — несьці дэмакратычныя каштоўнасьці праз дакладныя, нецэнзураваныя навіны і адкрытыя дыскусіі. Першая неабходная ўмова дэмакратыі — гэта добра інфармаванае грамадзтва.

У праекце «Тлумачым з Гурневічам» мы заахвочваем нашу аўдыторыю ставіцца да інфармацыі крытычна, правяраць яе дакладнасьць і не прымаць на веру без належнага аналізу.

Як глядзець на YouTube

Новыя выпускі праекту выходзяць кожны тыдзень.

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Радыё Свабода», каб не прапусьціць ніводнага відэа.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Беларусаў б’юць за акцэнт. Што адбываецца ў Польшчы і пры чым тут Расея?Як Лукашэнка прадае пакуты беларусаў. Тлумачыць Дзьмітры ГурневічНя Віктар Лукашэнка і не кіраўнік КДБ. Хто №1 у сыстэме Лукашэнкі?