Ужо сёньня: 65 гадоў перакладніку Сяргею Шупу

Сяргей Шупа на фэстывалі «Прадмова» ў Вільні, 2025 год

Падзеі 2 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

2 кастрычніка 1961 году нарадзіўся Сяргей Шупа — рэдактар, выдавец, журналіст, дасьледнік і адзін з самых плённых перакладнікаў. Працаваў у выдавецтве «Мастацкая літаратура», Скарынаўскім цэнтры ў Лёндане, адноўленай «Нашай Ніве» і больш за чвэрць стагодзьдзя — на Радыё Свабода.

Ён уклаў і выдаў «Архівы БНР», напісаў кнігу «Падарожжа ў БНР». Пераклаў на беларускую з розных моў творы Джорджа Орўэла, Джэймса Джойса, Міларада Павіча, Хорхэ Луіса Борхеса, Эдгара По, Міленкі Ергавіча, Мойшэ Кульбака, Крысьціны Сабаляўскайце і іншых аўтараў.

За літаратурныя пераклады яго чатыры разы ўзнагародзілі прэміяй імя Карласа Шэрмана.

Неўзабаве пабачаць сьвет перакладзеныя ім зь ідышу мэмуары Марка Шагала.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Упершыню па-беларуску выходзіць кніга мэмуараў Марка Шагала

У гэты дзень

1413 — была заключаная Гарадзельская унія Вялікага Княства Літоўскага з Каралеўствам Польскім, якая пашырыла польскія прывілеі на беларуска-літоўскую шляхту, але толькі каталіцкага веравызнаньня.

1523 — у кастрычніку ў кракаўскай друкарні на лацінскай мове выйшаў зборнік Міколы Гусоўскага «Песьня пра зубра», які складаўся з прысьвячэньня каралеве Боне Сфорцы, уласна паэмы і некалькіх вершаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Ці добра вы ведаеце эпоху і творчасьць Міколы Гусоўскага, аўтара «Песьні пра зубра». ТЭСТ

1930 — у Горадні надрукаваны першы нумар часопіса «Беларуская думка».

1990 — выйшаў першы нумар «Народнай газеты».

«Народная газета», нумар за 20 жніўня 1991 году

У гэты дзень нарадзіліся

1810 — Пляцыд Янкоўскі, уніяцкі і праваслаўны сьвятар, празаік, паэт, публіцыст і перакладнік (20 верасьня старога стылю). У 1839 годзе ён падпісаў акт ліквідацыі Уніяцкай царквы ў Расейскай імпэрыі.

1819 — Аляксандар Незабытоўскі, беларускі і польскі пісьменьнік.

1828 — Міхаіл Каяловіч, гісторык, грамадзкі дзеяч, адзін з галоўных ідэолягаў «заходнерусізму».

1869 — Магатма Гандзі, ідэоляг і адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага руху Індыі.

Помнік Махатму Гандзі ў Індыі, фота ©Shutterstock

1904 — Грэм Грын, ангельскі пісьменьнік, драматург і літаратурны крытык.

Грэм Грын

1934 — Тамара Чарняўская, архітэктар, гісторык архітэктуры.

1945 — Тамара Габрусь, гісторык архітэктуры, мастацтвазнавец.

1948 — Сямён Дамарад, мастак.

1951 — Стынг, брытанскі рок-музыкант.

Стынг, 2016 год

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Пажыць у ХVII стагодзьдзі. Кнігі для беларускага мэнтальнага здароўя

1965 — Зьміцер Сідаровіч, беларускі музыка, дудар, лідэр гурту «Камэлёт», аўтар і выканаўца песень, зьбіральнік фальклёру, навуковец. Памёр 17 траўня 2014 году.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Зьміцер Сідаровіч. Бард, дудар і дасьледнік беларускай культуры

У памяці

1892 — Эрнэст Рэнан, францускі пісьменьнік, гісторык і філёляг.

1924 — Аляксей Сапуноў, гісторык, археограф, краязнаўца.

1968 — Аляксей Глебаў, беларускі скульптар.