Міністар за кратамі, прымус БРСМ, Расея атакуе Кіеў з дапамогай Беларусі. Відэанавіны 29 верасьня

Былы міністар прыродных рэсурсаў Беларусі Сяргей Масьляк. Будынак КДБ. Вядучая Ганна Соўсь. Ілюстрацыйны каляж.

Расейскія рэактыўныя дроны атакуюць Кіеў з дапамогай рэтрансьлятараў у Беларусі. Як зрэагуе Зяленскі на парушэньне ўльтыматуму Лукашэнкам? Чаму сышоў у адстаўку дыплямат Андрэй Дапкюнас?

Што адбываецца за кратамі з былым міністрам прыродных рэсурсаў? Чаму Латвія ўзмацніла кантроль за беларускім збожжам? У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Соўсь расказваем пра галоўныя падзеі 29 верасьня і тлумачым, што яны значаць.

00:00 Тэмы выпуску
00:48 Лукашэнка парушыў ультыматум Зяленскага: рэтрансьлятары ў Беларусі працуюць на вайну
02:35 Беларусы скардзяцца, што дзяцей прымушаюць уступаць у БРСМ
03:19 Ад паважанага дыплямата да прапагандыста: адстаўка Андрэя Дапкюнаса
04:59 Былы міністар за кратамі дае паказаньні на калег: ужо больш за 20 затрыманьняў
06:12 У Латвіі амаль у тысячу разоў вырас транзыт збожжа зь Беларусі. Адкуль яно?
07:34 За што беларускага актывіста выдварылі з Грузіі