Расказваем пра падзеі 28-га верасьня і тлумачым, што яны значаць.
Сілавік, які прапаноўваў «прарубіць калідор зь Беларусі да Балтыкі», стаў намесьнікам старшыні Адміністрацыі Лукашэнкі. 5 гадоў таму ў перастрэлцы ў менскай кватэры загінулі супрацоўнік EPAM і афіцэр КДБ. Узгадваем справу Андрэя Зельцара. Мікола Статкевіч расказаў, чаму ня можа пераехаць у гарадзкую кватэру. Беларуса з Ізраілю разам з жонкай затрымалі на мяжы праз падпіскі ў YouTube. Ён прыдумаў ноў-хаў для іншых, каб ня трапілі ў падобную сытуацыю.
00:00 Асноўныя тэмы 00:37 Лукашэнка захацеў мець «альтэрнатыўныя меркаваньні» пра сілавікоў 02:37 5 гадоў таму, баронячы свой дом ад збройнага нападу КДБ, загінуў Андрэй Зельцар 04:18 Дэлегацыя Каардынацыйнай рады бярэ ўдзел у Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы 05:39 Мікола Статкевіч расказаў, чаму ня можа пераехаць у гарадзкую кватэру 06:34 Што адбываецца ў менскіх кватэрах, пацярпелых ад аварыі на цепласетцы 07:35 Беларус з Ізраілю стварыў праграму, якая правярае тэлефон на забароненыя падпіскі 08:29 Як Сьвятлана Ціханоўская загартоўвае характар і арганізм