Сьвятлана Ціханоўская паказала сваю нядзельную трэніроўку

Сьвятлана Ціханоўская перад футбольным турнірам памяці Мікіты Мелказёрава. 1 жніўня 2026

Пасьля працоўнага тыдня ў Нью-Ёрку падчас Генэральнай Асамблеі ААН Сьвятлана Ціханоўская паказала ў сацсетках, як праводзіць нядзелю — у спартзалі.

Спорт стаў часткай яе жыцьця пасьля таго, як зімой 2024 году яна пачала займацца боксам. У інтэрвію праграме «Жыцьцё-маліна» яна расказвала, што ў цяжкі псыхалягічны пэрыяд ёй параілі паспрабаваць трэніроўкі.

«Мне спадабалася, што там можна абстрагавацца ад сытуацыі, не праклінаючы сябе за тое, што ты робіш нешта недарэчнае ў нейкім кантэксьце. І пачалося ўсё з боксу».

Пазьней Ціханоўская таксама расказвала пра ёгу, групавыя заняткі і стральбу ў ціры. Трэніроўкі дапамагаюць ёй трымаць сябе ў форме і здымаць нэгатыўную энэргію, кажа яна.

Сёлета ў жніўні яна падаравала свае першыя баксёрскія пальчаткі на дабрачынны розыгрыш перад футбольным турнірам памяці Мікіты Мелказёрава ў Варшаве.