Ня Віктар Лукашэнка і не кіраўнік КДБ. Хто №1 у сыстэме Лукашэнкі?

Ня Віктар Лукашэнка і не кіраўнік КДБ. Хто №1 у сыстэме Лукашэнкі?

Хто можа атрымаць рэальны ўплыў у Беларусі, калі Лукашэнкі ня стане? Дасьледчыкі прааналізавалі амаль 300 біяграфій і тысячы сувязяў унутры беларускай улады і вылучылі 17 ключавых фігураў сыстэмы.

Дзьмітры Гурневіч тлумачыць, хто гэтыя людзі і чаму ў момант транзыту ўлады іх сувязі могуць аказацца важнейшымі за пасады.

00:00 — Хто насамрэч №1 у атачэньні Лукашэнкі?
01:15 — Чаму не Віктар Лукашэнка і не КДБ?
02:40 — Сапраўдны балянс сілавікоў і намэнклятуры
04:30 — Таемны ўплыў: хто прымае ключавыя рашэньні
06:15 — Ці магчымы транзыт улады і пераемнік?
07:50 — Галоўная пагроза для рэжыму знутры
09:00 — Высновы: што нас чакае

«Тлумачым з Гурневічам»

Штотыдзень журналіст Свабоды Дзьмітры Гурневіч выкрывае фэйкі і маніпуляцыю прапагандыстаў Аляксандра Лукашэнкі і расейскіх СМІ.

Крок за крокам мы аналізуем факты, з усьмешкай разьбіраем дэзынфармацыю і паказваем, што насамрэч адбываецца.

Місія Радыё Свабода — несьці дэмакратычныя каштоўнасьці праз дакладныя, нецэнзураваныя навіны і адкрытыя дыскусіі. Першая неабходная ўмова дэмакратыі — гэта добра інфармаванае грамадзтва.

У праекце «Тлумачым з Гурневічам» мы заахвочваем нашу аўдыторыю ставіцца да інфармацыі крытычна, правяраць яе дакладнасьць і не прымаць на веру без належнага аналізу.

Як глядзець на YouTube

Новыя выпускі праекту выходзяць кожны тыдзень.

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Радыё Свабода», каб не прапусьціць ніводнага відэа.