Ужо сёньня: 25 гадоў ад пачатку кругласутачнай вахты ў Курапатах

Пратэст у Курапатах у 2001 годзе

Падзеі 24 верасьня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Дата дня

24 верасьня 2001 году пачалася кругласутачная вахта памяці ў Курапатах супраць будаўніцтва кальцавой дарогі празь месца масавых расстрэлаў сталінскіх часоў. Яна працягвалася 250 дзён, штодня выходзілі рэпартажы Свабоды, якія сталі асновай кнігі «Дарога праз Курапаты».

Гэты дзень у гісторыі

622 — прарок Мухамэд перасяліўся з Мэкі ў Мэдыну.

1852 — француз Анры Жыфар зьдзейсьніў першы палёт на дырыжаблі.

1924 — каля станцыі Лоўча нападалёк ад Лунінца ўзброеныя дывэрсанты напалі на пасажырскі цягнік, у якім ехалі палескі ваявода, менскі біскуп, сэнатар, а таксама кіраўнік акруговай паліцыі. Нападнікі абстралялі цягнік, абрабавалі пасажыраў і паштовы вагон. Гэта была адна з найвялікшых савецкіх дывэрсій у міжваеннай Польшчы.

1993 — заключанае пагадненьне пра вывад расейскіх войскаў зь Беларусі.

2020 — Эўразьвяз заявіў, што не прызнае Лукашэнку легітымным прэзыдэнтам Беларусі.

У гэты дзень нарадзіліся

1641Станiслаў Незабiтоўскi, мэмуарыст.

1711 Антоні Эразм Валовіч, дзяржаўны і рэлігійны дзяяч ВКЛ і Польшчы (дата паводле хросту).

1815 Габрыэля Пузына, паэтка, пісьменьніца і мэмуарыстка.

1821 Цыпрыян Каміль Норвід, польскі паэт.

1893Паўліна Мядзёлка, беларуская артыстка, пэдагог, мэмуарыстка.

Паўліна Мядзёлка, Ларыса і Янка Геніюшы, Ніна Лойка. Зэльва, 1968 г.

1896 Фрэнсіс Скот Фіцджэральд, амэрыканскі пісьменьнік.

Фрэнсіс Скот Фіцджэральд

1904Мар’ян Пецюкевіч, дзяяч беларускага руху, этнограф і паэт, першы рэдактар часопіса „Шлях Моладзі”, вязень ГУЛАГу.

1917Мікалай Казак, беларускі мастак у ЗША.

1958Сяргей Чыгрын, паэт, літаратуразнавец, гісторык, краязнавец, журналіст, калекцыянэр.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Каларадзкі жук па-ўкраінску і нямецкая каска. Унікальная калекцыя пінскіх запалак. ФОТА, ВІДЭА

1969 Юры Гумянюк, паэт і празаік.

Юры Гумянюк

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Самагубства Гуменюка. Пасьляслоўе

1983 Ігар Аліневіч, вядомы беларускі анархіст, палітвязень, затрыманы ў кастрычніку 2020 году і асуджаны на 20 гадоў зьняволеньня. Паводле «Вясны», па стане на лета 2026 году яго трымалі ў памяшканьні камэрнага тыпу мазырскай калёніі і часта каралі штрафным ізалятарам. Яму не дазваляюць спатканьняў, тэлефанаваньняў, грашовых пераводаў, перадачаў — у тым ліку мэдычных.

Ігар Аліневіч

У памяці

1621Ян Караль Хадкевіч, вайсковы і дзяржаўны дзяяч ВКЛ, вялікі гетман літоўскі.

1986 Філафей (Уладзімер Нарко), герарх Беларускай аўтаномнай праваслаўнай царквы.