Дональд Трамп абвясьціў, што разьлічвае на вялікую дамову па закупцы беларускіх калійных угнаеньняў. Ці атрымаецца разьвязаць праблему з транзытам і ці ёсьць у Беларусі што прадаваць? У Швайцарыі зноў судзяць беларускага спэцназаўца, які прызнаўся ў выкраданьні апазыцыйных палітыкаў Захаранкі і Ганчара. У Варшаве затрымалі паляка, якога падазраюць у нападзе на беларуску. На Гомельшчыне кожная восьмая проба паказала заражэньне радыяактыўным цэзіем у грыбах і ягадах.
00:00 Тэмы выпуску
00:45 Трамп разьлічвае на беларускія калійныя ўгнаеньні. Што можа пайсьці ня так
03:12 У Швайцарыі зноў судзяць спэцназаўца за выкраданьне апазыцыйных палітыкаў у Беларусі
05:18 У Варшаве затрымалі паляка за напад на беларуску
06:04 На Гомельшчыне кожная восьмая проба паказала цэзій у грыбах і ягадах
06:35 Сустрэчы Ціханоўскй у Нью-Ёрку: з палітыкамі і з Данчыкам
08:46 «Архіпэляг БЕЛАГ-2». Анонс
10:35 Машына Якуба Коласа гніе ў гаражы. Ці можна яе рэстаўраваць
«ПіК Свабоды»
«ПіК Свабоды» — гэты YouTube-праграма і падкаст пра самыя важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
Чатыры разы на тыдзень — з панядзелка па чацьвер — дасьведчаныя журналісты і рэдактары Свабоды выбіраюць для вас галоўныя навіны дня і тлумачаць, што яны значаць.
Па пятніцах мы рыхтуем тыднёвы аналітычны выпуск, у якім разам з вартымі даверу экспэртамі разьбіраем працэсы і тэндэнцыі ў палітыцы, эканоміцы, грамадзтве і культуры.
Your browser doesn’t support HTML5
«ПіК Свабоды»: галоўныя навіны дня з тлумачэньнямі
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода. Падзеі і камэнтары» (@svaboda-news).
Новы выпуск дасяжны на канале штодня а 1830 менскага часу.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.