NEXTA расказаў, ці мог Раман Пратасевіч быць супэршпіёнам Лукашэнкі

Раман Пратасевіч, Сьцяпан Пуціла

Стваральнік мэдыйнага рэсурсу NEXTA Сьцяпан Пуціла ў інтэрвію Дзьмітрыю Гурневічу адказаў на пытаньне, ці мог Раман Пратасевіч быць супрацоўнікам спэцслужбаў у пэрыяд працы на канале NEXTA.

Пра тое, што Пратасевіч быў агентам пад прыкрыцьцём заявіў у 2025 годзе Лукашэнка.

Цалкам інтэрвію Сьцяпана Пуцілы праекту Радыё Свабода «Канапа».

«Я думаю, што не. Гэта выключана. Я размаўляў з рознымі людзьмі, якія могуць больш пра гэта ведаць. Яны казалі, што нават калі б ён быў агентам, то яму б не дазволілі рабіць настолькі некантраляваныя рэчы, якія мы рабілі ў 2020 годзе. То бок, там ёсьць пэўная мяжа, столь, абмежаваньні, за якія нельга выходзіць нават такім агентам». — сказаў Пуціла.

Гурневіч паспрабаваў удакладніць, ці былі ў Пратасевіча якасьці, якія сёньня маглі б сьведчыць, што ён быў ня проста агентам, а супэрагентам.

«У яго былі якасьці, якія сьведчылі аб тым, што такога чалавека ніколі ў агенты ня возьмуць. Не хачу зараз узгадваць падрабязнасьці, але пачынаючы ад пунктуальнасьці, адказнасьці... Гэта скажуць і людзі, якія працавалі зь ім у розных рэдакцыях. Такіх, здаецца, у выведку не бяруць. Да гэтага, распаўсюджваньне інфармацыі ўсім, з кім сустракаецца, ня толькі выведцы». — працягвае Пуціла.

На рэпліку Гурневіча, што як безадказнага і непрафэсійнага чалавека маглі браць у розныя рэдакцыі, у тым ліку і сам Сьцяпан Пуціла.

«Прызнаюся, што на той момант мне не хапала досьведу, нейкіх мэнэджарскіх здольнасьцяў, каб перадухіліць гэта. Зразумела, што праз 1-1,5 года такі чалавек як ён ня мог бы трапіць да нас. Пасьля ў нас увяліся стандарты, дадатковыя праверкі, і прафэсійныя здольнасьці. Зараз гэта немагчыма. А тады мы толькі з блога ператвараліся з мэдыя. Першыя крокі, першыя памылкі».

Пра праект «Канапа»

«Канапа» — гэта ўтульныя інтэрвію Дзьмітрыя Гурневіча, дзе госьці разважаюць пра Беларусь і беларускасьць. І проста могуць быць сабой. Глядзіце на YouTube-канале Радыё Свабода.