Хто самы ўплывовы ў атачэньні Лукашэнкі. Важны магілёўскі чыноўнік — у СІЗА КДБ. Арыштавалі «аналітыка Сахашчыка»

Каляж

Расказваем пра падзеі 21-га верасьня і тлумачым, што яны значаць.

Лукашэнка прыняў у сябе Шэймана з тоўстымі папкамі. Пра што гаварылі? Віцэ-губэрнатар Магілёўскай вобласьці ў «амэрыканцы». Яго арыштавалі па карупцыйнай справе. Хто самыя ўплывовыя людзі ў атачэньні Лукашэнкі. Выйшаў вялікі аналіз сувязяў унутры сыстэмы. Расейскі футбаліст паспрабаваў сказаць па-беларуску тры словы. Вымаўленьне многіх павесяліла.

00:00 Хто ў Лукашэнкі «галоўны па дальняй дузе»
01:53 Віцэ-губэрнатар Магілёўскай вобласьці ў СІЗА КДБ за карупцыю
02:38 Арыштаваны былы падпалкоўнік, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка
03:30 Ціханоўская паляцела ў Нью-Ёрк на мерапрыемствы Генасамблеі ААН
04:20 У Кіеве абмеркавалі будучыню Беларусі і Ўкраіны
06:11 Хто самы ўплывовы ў атачэньні Лукашэнкі
07:45 Каго NEXTA лічыць самым мэдыйным палітыкам беларускай апазыцыі
09:30 Расейскі футбаліст Аршавін паспрабаваў пачытаць па-беларуску

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты YouTube-праграма і падкаст пра самыя важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Чатыры разы на тыдзень — з панядзелка па чацьвер — дасьведчаныя журналісты і рэдактары Свабоды выбіраюць для вас галоўныя навіны дня і тлумачаць, што яны значаць.

Па пятніцах мы рыхтуем тыднёвы аналітычны выпуск, у якім разам з вартымі даверу экспэртамі разьбіраем працэсы і тэндэнцыі ў палітыцы, эканоміцы, грамадзтве і культуры.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода. Падзеі і камэнтары» (@svaboda-news).

Новы выпуск дасяжны на канале штодня а 1830 менскага часу.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.