Ужо сёньня: Усясьветны дзень без аўтамабіля. 87 гадоў з дня савецка-нямецкага параду ў Берасьці

Супольны парад Вэрмахту і Чырвонай арміі, 22 верасьня 1939

Падзеі 22 верасьня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Дата дня

22 верасьня 1939 году ў Берасьці адбыўся сумесны парад частак нямецкай і савецкай арміяў з нагоды афіцыйнай працэдуры перадачы Брэст-Літоўска і «Брэсцкай крэпасьці» савецкаму боку. Сьведчаньнямі засталіся ня толькі фатаграфіі з вывешанымі побач нямецкай свастыкай і чырвонай зоркай, ня толькі кадры фотакронікі, але і ўспаміны галоўных герояў параду –— нямецкага генэрала Гудэрыяна і савецкага камбрыга Крывашэіна.

22 верасьня — Усясьветны дзень без аўтамабіля. Гэтым днём завяршаецца Эўрапейскі тыдзень мабільнасьці. Кіроўцаў заклікаюць у гэты дзень адмовіцца ад выкарыстаньня асабістага аўтатранспарту і матацыклаў. У Беларусі Дзень без аўтамабіля ўпершыню правялі ў 2008 годзе.

Затор у Менску, лета 2026 году. Фота LookByMedia

Гэты дзень у гісторыі

1236 — у бітве пры Саўле балцкае войска разграміла Ордэн мечаносцаў. Пасьля гэтай паразы ордэн страціў самастойнасьць і быў далучаны да Тэўтонскага. 22 верасьня ў Літве і Латвіі адзначаюць Дзень балцкага адзінства.

1792 — у Францыі пачаўся 1-ы год Рэспублікі. Такое летазьлічэньне пратрымалася да канца 1805 году, калі Напалеон вярнуў грыгарыянскі каляндар.

1908 — Баўгарыя абвясьціла незалежнасьць ад Асманскай імпэрыі. Сёньня ў Баўгарыі — Дзень незалежнасьці.

1939 — нямецкія войскі перадалі Беласток савецкаму боку, у горад увайшла Чырвоная армія.

1943 — забіты гаўляйтэр Беларусі Вільгельм Кубэ. Яго забіла Алена Мазанік, якая служыла ў яго пакаёўкай.

1960 — Нацыянальны сход былой Суданскай Рэспублікі абвясьціў незалежную і сувэрэнную Рэспубліку Малі. 22 верасьня цяпер адзначаецца ў Малі як Дзень незалежнасьці.

1980 — нападам Іраку на Іран пачалася васьмігадовая вайна паміж імі.

У гэты дзень нарадзіліся

1791Майкл Фарадэй, брытанскі фізык і хімік.

1809Аляксандар Рыпінскі, паэт, фальклярыст, мастак, выдавец, удзельнік вызвольнага паўстаньня 1830–1831 гадоў. Пасьля паразы паўстаньня жыў у эміграцыі ў Францыі і Вялікай Брытаніі, займаўся літаратурай, выдавецкай справай і фатаграфіяй. У 1840 годзе ў Парыжы выдаў кнігу «Białoruś» — адну з раньніх асобных працаў, прысьвечаных беларускай народнай культуры. У 1859 годзе вярнуўся на радзіму.

Удзельнік паўстаньня 1830–1831 гадоў, беларускі паэт Аляксандар Рыпінскі (крайні зьлева) сярод курсантаў Дынабурскай школы падхарунжых. 1820-я гады

1875 Мікалоюс Чурлёніс, літоўскі мастак і кампазытар.

Мікалоюс Чурлёніс

1903Хвядос Шынклер, беларускі пісьменьнік.

1925 Алесь Траяноўскі, беларускі пісьменьнік, перакладнік, крытык, публіцыст.

1932 Альгірдас Бразаўскас, прэзыдэнт (1993—1998) і прэм’ер-міністар (2001—2006) Літвы.

Альгірдас Бразаўскас

У памяці

1850Францішак Дзеружынскі, беларускі рэлігійны дзяяч, адзін з пачынальнікаў адукацыйнай сыстэмы каталіцкай царквы ў ЗША.

1917Ігнат Буйніцкі, тэатральны дзяяч, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пач. ХХ ст., стваральнік беларускага прафэсійнага тэатру.

1975Павал Крынчык, дзяяч беларускага руху ў Заходняй Беларусі, пасол польскага сэйму, вязень ГУЛАГу, мэмуарыст.

1999Уладзімер Куляшоў, беларускі актор, народны артыст Беларусі.