Дата дня
21 верасьня ў сьвеце адзначаюць Міжнародны дзень міру. Гэтае сьвята Генэральная Асамблея ААН абвясьціла ў 1981 годзе, задумаўшы такі дзень дзеля ўмацаваньня ідэалаў міру як унутры дзяржаваў і народаў, так і паміж імі.
Дзень у гісторыі
37 — рымскі сэнат абвясьціў цэзара Калігулу Айцом Айчыны.
1801 — Літоўскую губэрню падзялілі паміж Літоўска-Віленскай і Літоўска-Горадзенскай губэрнямі. У 1840 годзе іх перайменавалі ў Віленскую і Горадзенскую.
1924 — пасьля расколу ў Беларускім грамадзянскім сходзе арганізуецца Часовая Беларуская Рада, якая аб’яднала вакол сябе «памяркоўныя элемэнты, што жадалі ляяльна супрацоўнічаць з польскай дзяржавай».
1933 — у Ляйпцыгу распачаўся судовы працэс па справе падпалу Райхстагу, які адбыўся 27 лютага. Зь пяці абвінавачаных сваю віну прызнаў толькі Ван дэр Любэ. Суд вынес яму сьмяротны прысуд, а астатніх чатырох падсудных апраўдалі.
1991 — у Армэніі прайшоў рэфэрэндум, на якім 99,5% выбарнікаў прагаласавалі за незалежнасьць краіны.
1998 — заснаванае радыё «Сталіца».
2022 — прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін абвясьціў частковую мабілізацыю. Пачаліся масавыя ўцёкі расейцаў з краіны, пратэсты і падпалы ваенкаматаў, масавыя затрыманьні.
У гэты дзень нарадзіліся
1902 — Пётра Мiрановіч, беларускі мастак.
1918 — Фёдар Янкоўскі, беларускі мовазнаўца і пісьменьнік.
Фёдар Янкоўскі
1921 — Міхась Бельскі, мастак-графік, ілюстратар беларускай літаратуры.
1923 — Мікалай Барысевіч, беларускі фізык, прэзыдэнт Акадэміі навук Беларусі (1969-1987).
1934 — Леанард Коэн, канадзкі сьпявак і кампазытар.
Леанард Коэн
1953 — Віктар Альшэўскі, мастак.
1959 — Віктар Івашкевіч, палітычны дзяяч, журналіст, адзін зь лідэраў нацыянальнага адраджэнцкага руху.
У памяці
1461 — Соф’я Гальшанская, князёўна з роду Гальшанскіх, каралева польская, чацьвёртая і апошняя жонка караля Ягайлы.
1860 — Артур Шапэнгаўэр, нямецкі філёзаф.
1975 — Міхась Лынькоў, беларускі пісьменьнік, аўтар аповесьці «Міколка-паравоз».
Міхась Лынькоў