Публікацыі Радыё Свабода атрымалі ўзнагароды на конкурсе «Вольнае слова»

Журналіст Радыё Свабода Андрэй Шаўлюга (зьлева) — адзін зь ляўрэатаў сёлетняга конкурсу

У Вільні на зьезьдзе БАЖ абвясьцілі вынікі штогадовага конкурсу «Вольнае слова», мэтай якога зьяўляецца ўдасканаленьне прафэсійнага майстэрства працаўнікоў незалежных СМІ і заахвочваньне таленавітых журналістаў.

У намінацыі «Расьсьледаваньне» 2-е месца заняў журналіст Радыё Свабода Андрэй Шаўлюга з матэрыялам «Сакрэтныя базы Лукашэнкі. Мапа вайсковых аб‘ектаў у Беларусі».

Пасьля пачатку паўнамаштабнай расейскай агрэсіі супраць Украіны ўлады Беларусі пачалі актыўна разбудоўваць вайсковую інфраструктуру. За гэты час на тэрыторыі Беларусі зьявіліся абсалютна новыя вайсковыя базы і аэрадромы, а большая частка з ранейшых праходзіць мадэрнізацыю. З дапамогай спадарожнікавых здымкаў Свабода паказала, як зьмяніліся вайсковыя аб’екты Беларусі перад пачаткам беларуска-расейскіх вучэньняў «Захад-2025».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Сакрэтныя базы Лукашэнкі. Мапа вайсковых аб‘ектаў у Беларусі

У намінацыі «Мастацка-публіцыстычныя жанры» 3-е месца заняў былы палітзьняволены Ігар Карней з тэкстам для Расейскай службы Радыё Свабода «Жоўтыя біркі. Ігар Карней пра палітвязняў у Беларусі».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Калі пісаць — то толькі па гарачых сьлядах». Былы палітвязень Ігар Карней выпусціў кнігу турэмных успамінаў

Конкурс «Вольнае слова» праводзіцца Беларускай асацыяцыяй журналістаў з 2007 году. Ініцыятарам конкурсу ў 2006 годзе стаў медыямэнэджар, цяпер палітвязень Андрэй Аляксандраў, які з 2021 году быў у зьняволеньні і выйшаў на волю толькі ў верасьні сёлета пасьля перамоваў Лукашэнкі з амэрыканскай дэлегацыяй.

Чатыры гады конкурс «Вольнае слова» праходзіць пад эгідай Эўрапейскай фэдэрацыі журналістаў (EFJ).

Усе ўзнагароды

Інфармацыйныя жанры

1. Міраслава Льнянко, «Зеркало». «„Мяркую, пытанне па Украіне і Крыме для Статкевіча не стаяла“. Вялікае інтэрв‘ю „Люстэрка“ з нобелеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім»

2. Рая Эшба, «Наша Ніва». «„Мы да Еўропы бліжэй, чым вы. А зброі ў людзей больш, чым у мянтоў“. Як жыве Абхазія пад кантролем Расіі»

3. Руслан Кулевіч, MOST / Аляксей Шота, Hrodna.life. «„Я шчасліўчык па жыцці“. 100 гадоў таму дзед Эндру быў прэзідэнтам Гродна, а сёння 86-гадовы ўнук па крупінках узнаўляе гісторыю сям‘і»

Відэа: Аляксандар Івулін, «ЧестнОК-LIVE». «Івулін раскапаў усё пра Васіля Быкава: вярнуў Шагала, дапамагаў Алексіевіч, стаў ворагам Лукашэнкі»

Аналітычныя жанры

1. Марк Дзюба, «Салідарнасць». «5 год таму адкрылі БелАЭС: што абяцалі беларусам і што яны атрымалі ў рэальнасці?»

2. Кірыл Папаратнікаў, «Зеркало». «Мы прачыталі найгоршы падручнік гісторыі Беларусі, які можна сабе ўявіць. Гэта не перабольшанне — гаворка ідзе пра новую рэдакцыю»

3. Таццяна Гендзель, Ганна Валынец, 1BY. GREEN. «Аднойчы я зняў гэта на відэа». Чаму ў калгасах каровы дохнуць ад холаду і голаду» і Дзьмітры Мікалаевіч, «Позірк». Цыкль «Правалы Лукашэнкі»

Відэа: Настасся Роўда, Вольга Лойка, «ТОК | TALK». «Цыкл „Лойка і Роўда — ТОК“»

Расьсьледаваньне

1. Яна Міцкевіч, Марына Дульнева. Рэдактар: Станіслаў Івашкевіч. «Беларускі Расследавальніцкі Цэнтр-БРЦ». «Тэхналогіі для Apple і для войска РФ: падвойныя стандарты групы беларускіх кампаній»

2. Андрэй Шаўлюга, «Радыё Свабода». «Сакрэтныя базы Лукашэнкі. Мапа вайсковых аб‘ектаў у Беларусі»

3. Аляксей Гуліцкі, «БЮРО». «„Макавая „крыша“. Як беларускія сілавікі гадамі „крышавалі“ наркагандляроў і дзякуючы каму пазбеглі адказнасці»

Мастацка-публіцыстычныя жанры

1. Мікола Бугай, «Наша Ніва». «Не ўпаіцельны ў Нароўлі вечары». Водгук на кнігу Андрэя Горвата

2. Кацярына Сельдарэева, «Салідарнасць». Цыкл «Дзённік вайны»

3. Ігар Карней. «Радио Свобода». «Жоўтыя біркі. Ігар Карней пра палітвязняў у Беларусі»

Відэа: «Еўрарадыё». «Настаўнік года РБ збегла з краіны пасля даносу. Гісторыя Таццяны Крапіневіч»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

За мяжой дзейнічаюць каля 50 беларускіх незалежных СМІ. Як яны зьберагаюць сваю аўдыторыю