Каго вызваляць? Лукашэнка правёў перамовы з пасланьнікам Трампа

Ілюстрацыйны каляж: Джон Коўл, Аляксандар Лукашэнка, Аляксей Знаткевіч

Пасланьнік Дональда Трампа Джон Коўл прыехаў у Менск і правёў перамовы з Лукашэнкам. Чакаюццца вызваленьні палітвязьняў, хоць Лукашэнка чарговы раз заявіў, што палітвязьняў у Беларусі няма.

Уначы зьнішчальнік NATO зьбіў над Літвой дрон. Літоўскі міністар замежных спраў заявіў, што бесьпілётнік заляцеў зь беларускай тэрыторыі, і таму ў Менск накіруюць ноту пратэсту.

Колькі трэба працаваць сярэдняму беларусу, каб купіць гадзіньнікі, якія носіць старэйшы сын Лукашэнкі Віктар?

00:00 Джон Коўл у Менску. Чаго чакаць ад візыту
04:05 Былая палітзьняволеная Кацярына Андрэева пра свой досьвед вызваленьня
05:36 Былы палітвязень Анджэй Пачобут вярнуўся зь Беларусі ў Польшчу
06:12 Зьнішчальнік NATO зьбіў над Літвой дрон, які, як мяркуецца, заляцеў зь Беларусі
07:57 YouTube заблякаваў прапагандысцкі канал СТВ
09:16 Пасол Армэніі ня вернецца ў Беларусь, пакуль Лукашэнка ня выбачыцца
10:39 Колькі каштуюць гадзіньнікі Віктара Лукашэнкі

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты YouTube-праграма і падкаст пра самыя важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Чатыры разы на тыдзень — з панядзелка па чацьвер — дасьведчаныя журналісты і рэдактары Свабоды выбіраюць для вас галоўныя навіны дня і тлумачаць, што яны значаць.

Па пятніцах мы рыхтуем тыднёвы аналітычны выпуск, у якім разам з вартымі даверу экспэртамі разьбіраем працэсы і тэндэнцыі ў палітыцы, эканоміцы, грамадзтве і культуры.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода. Падзеі і камэнтары» (@svaboda-news).

Новы выпуск дасяжны на канале штодня а 1830 менскага часу.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.