Ужо сёньня: дзень народзінаў Лявона Вольскага

Лявон Вольскі на канцэрце ў Вільні, прымеркаваным да 105-х угодкаў незалежнасьці БНР, сакавік 2023.

Падзеі 14 верасьня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1812 — пажар у Маскве. Калі падчас франка-расейскай вайны войскі Напалеона ўвайшлі ў горад, губэрнатар Фёдар Растапчын загадаў падпаліць яго.

1867 ― выйшаў у сьвет першы том «Капіталу» Карла Маркса.

1906 — у Вільні выйшла пеpшая легальная белаpyская газэта «Hаша доля», дзе вершам «Наш родны край» пазначыў свой літаратурны дэбют Якуб Колас (1 верасьня паводле старога стылю).

Першы нумар «Нашай долі»

1920 ― у Менску адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатар (цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы).

Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы, Менск

1921 ― у Вільні выйшаў першы нумар штотыднёвіка «Беларускія ведамасьці» (рэдактар Максім Гарэцкі).

1960 ― заснаваная Арганізацыя краін — экспартэраў нафты (OPEC). У яе ўвайшлі Ірак, Іран, Кувэйт, Саудаўская Арабія і Вэнэсуэла.

У гэты дзень нарадзіліся

1769 Аляксандар Гумбальт, нямецкі натураліст.

1806Міхал Гузікаў, музыка-клезьмер і віртуоз, які праславіў у Эўропе ксыляфон на аснове беларускага народнага інструмэнту «брусочкі».

1884 Фабіян Абрантовіч, каталіцкі манах-марыянін і сьвятар усходняга абраду, місіянэр, рэлігійны і культурна-грамадзкі дзяяч, ахвяра сталінізму.

Фабіян Абрантовіч

1938Леанід Левановіч, пісьменьнік.

1947Ежы Папялушка, польскі каталіцкі сьвятар, забіты камуністычнымі спэцслужбамі.

1953Раман Якаўлеўскі, беларускі журналіст.

Раман Якаўлеўскі

1965 Лявон Вольскі, беларускі рок-музыка.

Your browser doesn’t support HTML5

Вольскі — пра N.R.M, сувязь з Украінай і шоў-бізнэс у Беларусі

У памяці

1321 Дантэ Алігʼеры, славуты італьянскі паэт Сярэднявечча, аўтар «Боскай камэдыі».

Помнік Дантэ ў Флярэнцыі


1927Айсэдора Дункан, амэрыканская танцорка.

1937Сяргей Астрэйка, паэт. Ахвяра сталінізму, расстраляны.

1964 Язэп Пушча, паэт, адзін з заснавальнікаў літаратурных аб’яднаньняў «Маладняк» і «Ўзвышша». У 1930 годзе яго арыштавалі па сфабрыкаванай справе «Саюзу вызваленьня Беларусі», а ў 1931-м асудзілі на пяць гадоў высылкі.

2000Ежы Гедройць, публіцыст, палітык, заснавальнік і рэдактар знакамітага часопіса «Kultura».

Ежы Гедройць

2000Галіна Русак, беларуская мастачка, грамадзкая дзяячка беларускай дыяспары ў ЗША.

Беларуская мастачка з Амэрыкі Галіна Русак. Аўтар Віктар Маркавец