Цягнік сышоў з рэек у Францыі. Сьледчыя разглядаюць вэрсію дывэрсіі

Цягнік на наступную раніцу пасьля аварыі.

Пасажырскі цягнік, які рухаўся з францускага горада Руан у Кан, сышоў з рэек у пятніцу ўвечары, 11 верасьня. У выніку пацярпелі 44 пасажыры, вагоны моцна пацярпелі, тры з іх перавярнуліся, паведамляюць BFMTV і AFP.

BFMTV са спасылкай на некалькі крыніц піша, што прыярытэтнай вэрсіяй сьледчыя лічаць наўмысны сабатаж, паколькі паміж шляхамі быў знойдзены кавалак рэйкі, якой там быць не павінна.

Пазьней гэтую інфармацыю пацьвердзіла пракуратура Руана. Падчас расьсьледаваньняў будзе выяўлена, адкуль мог узяцца фрагмэнт рэйкі.

Кампанія SNCF Réseau, якая кіруе чыгуначнай сеткай Францыі, паведаміла AFP, што рух па лініі быў прыпынены, а падача электрычнасьці на шляху адключаная, каб забясьпечыць працу экстраных службаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Нямеччыне дывэрсія на лініях электраперадачы — прагучаў выбух