Сілавікі бяруць пад кантроль дамафоны. Дактарам ускладняюць жыцьцё. Прысуд вядомаму адвакату. Навіны 10 верасьня

Ілюстрацыйны каляж, Ганна Ермаковіч

Адваката Дзьмітрыя Лаеўскага, які абараняў Віктара Бабарыку, Максіма Знака і Алеся Бяляцкага, асудзілі да трох гадоў зьняволеньня. За што менавіта яго пакаралі? МУС атрымае больш кантролю над дамафонамі беларусаў, лекарам могуць ускладніць пераход з дзяржаўных бальніц у прыватныя клінікі, а ў сфэры адукацыі плянуюць новае ліцэнзаваньне. Таксама ў выпуску — як беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы зарабляюць на дэфіцыце паліва ў Расеі і чаму пацыенткі менскай радзільні №2 цяпер ня ведаюць, што будзе з ЭКА. У «ПіКу Свабоды» з Ганнай Ермаковіч расказваем пра галоўныя падзеі 10 верасьня і тлумачым, што яны значаць.

0:44 Адваката Дзьмітрыя Лаеўскага, які абараняў Віктара Бабарыку, Максіма Знака і Алеся Бяляцкага, асудзілі да трох гадоў зьняволеньня. За што менавіта яго пакаралі?
2:30 МУС атрымае больш кантролю над дамафонамі беларусаў
3:08 Улады хочуць ускладніць лекарам пераход з дзяржаўных бальніц у прыватныя клінікі
3:50 Новыя ліцэнзіі на дадатковую адукацыю
5:17 Як беларускія НПЗ зарабляюць на дэфіцыце паліва ў Расеі. Ці выгадная расейская вайна ва Ўкраіне эканоміцы Беларусі?
7:11 У менскай радзільні №2 скасоўваюць нават бясплатнае ЭКА
8:00 Радыё Свабода выпускае другі сэзон візуалізаванага падкаст-сэрыялу «Архіпэляг БЕЛАГ» пра карную сыстэму рэжыму Лукашэнкі.

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты YouTube-праграма і падкаст пра самыя важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Чатыры разы на тыдзень — з панядзелка па чацьвер — дасьведчаныя журналісты і рэдактары Свабоды выбіраюць для вас галоўныя навіны дня і тлумачаць, што яны значаць.

Па пятніцах мы рыхтуем тыднёвы аналітычны выпуск, у якім разам з вартымі даверу экспэртамі разьбіраем працэсы і тэндэнцыі ў палітыцы, эканоміцы, грамадзтве і культуры.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода. Падзеі і камэнтары» (@svaboda-news).

Новы выпуск дасяжны на канале штодня а 1830 менскага часу.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.