Як адзначаецца на афіцыйным сайце клюбу, у склад назіральнай рады таксама ўвайшлі:
- Генадзь Казакевіч, намесьнік міністра ўнутраных спраў Беларусі,
- Дзьмітры Балаба, старшыня цэнтральнай рады спартовага таварыства «Дынама», колішні камандзір менскага АМАПу,
- Міхаіл Пракапенка, начальнік упраўленьня нацыянальных каманд Міністэрства спорту,
- Андрэй Башко, генэральны сакратар Фэдэрацыі хакею Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Забарону на ўдзел Беларусі ў міжнародных хакейных турнірах падоўжылі, нягледзячы на рэкамэндацыі МАКШто вядома пра клюб і якія функцыі выконвае назіральная рада
Хакейны клюб «Дынама—Менск» — закрытае акцыянэрнае таварыства, адзіным акцыянэрам якога зьяўляецца спартовае таварыства «Дынама».
Назіральная рада аб’ядноўвае прадстаўнікоў ключавых дзяржаўных і спартовых структур — МУС, Міністэрства спорту, спартовага таварыства «Дынама» і Фэдэрацыі хакею Беларусі.
Назіральная рада вызначае прыярытэтныя кірункі дзейнасьці клюбу, а таксама фарміруе яго фінансавую, трансфэрную і інфармацыйную палітыку. Апроч таго, рада ажыцьцяўляе кантроль за працай генэральнага дырэктара клюбу і адказвае за шэраг пытаньняў, зьвязаных з фарміраваньнем каманды.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Фэдэрацыя хакею Беларусі выказала пратэст супраць працягу адхіленьня зборнай краіны ад чэмпіянату сьветуЧаму гэта важна
12 лістапада 2020 году пры трагічных абставінах памёр 31-гадовы мянчук Раман Бандарэнка. Жыхара «плошчы Перамен» у Менску (двор на скрыжаваньні вуліц Чарвякова, Кахоўскай і Сморгаўскага тракта) выкралі і пабілі прыхільнікі Аляксандра Лукашэнкі, якія зразалі там бел-чырвона-белыя стужкі.
У шпіталь Рамана завезьлі з РУУС Цэнтральнага раёну Менску з ацёкам галаўнога мозгу і шматлікімі траўмамі. Назаўтра ён памёр.
Хто менавіта забіў Рамана Бандарэнку, невядома. Аднак сярод прысутных падчас нападу 11 лістапада 2020 году на запісах з камэраў назіраньня пазналі Дзьмітрыя Баскава, неаднаразовага чэмпіёна сьвету ў тайскім боксе і кікбоксінгу Дзьмітрыя Шакуту і прэс-сакратарку Лукашэнкі Натальлю Эйсмант.