953 палітвязьні, 185 ў асабліва ўразьлівым становішчы, рэпрэсіі не слабеюць, — новая справаздача «Вясны»

Ілюстрацыйнае фота

Праваабарончы цэнтар «Вясна» апублікаваў справаздачу аб сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў жніўні. Гэтая сытуацыя па-ранейшаму ацэньваецца праваабаронцамі як крытычная.

Яны адзначаюць, што рэпрэсіі даўно сталі сыстэмнымі, не слабеюць і па-ранейшаму накіраваныя супраць іншадумцаў, палітычных апанэнтаў, удзельнікаў пратэстаў ранейшых гадоў, журналістаў і праваабаронцаў.

Сярод асноўных пунктаў справаздачы наступныя:

  • на канец жніўня 2026 года ў Беларусі ў месцах пазбаўленьня волі знаходзіліся 889 палітычных зьняволеных, у тым ліку 124 жанчыны. Колькасьць былых палітвязьняў склала 3 953 чалавекі, у тым ліку 779 жанчын;
  • за месяц праваабаронцы прызналі палітвязьнямі 16 чалавек і запатрабавалі рэабілітацыі 20 былых палітвязьняў, зьвесткі пра якія зьявіліся ўжо пасьля іх вызваленьня з-за кратаў;
  • мінімум 185 палітвязьняў знаходзяцца ў асабліва ўразьлівым становішчы праз свой стан здароўя, узрост або абставіны зьняволеньня — гэты паказчык застаецца стабільна высокім, нягледзячы на пэрыядычнае вызваленьне людзей з гэтай групы ў парадку памілаваньня і пасьля заканчэньня тэрміну пазбаўленьня волі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Хроніка перасьледу 4 верасьня: у «сьпіс экстрэмістаў» дадалі ўкраінца, асуджанага за агентурную дзейнасьць

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Падлічваем: колькі палітвязьняў вызвалілі з турмаў Беларусі ў выніку перамоваў з ЗША