У Беларусі чакаецца пахаладаньне, а на паўднёвым захадзе небясьпечны моцны вецер

Ілюстрацыйнае фота

Тэмпэратура паветра ў Беларусі ўначы на 7 верасьня можа апусьціцца да 5 градусаў.

Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на Мінпрыроды.

Раней Міністэрства ў надзвычайных сытуацыях паведаміла, што сёньня, 6 верасьня, па паўднёвым захадзе Беларусі ў многіх раёнах чакаецца ўзмацненьне ветру парывамі 15-20 м/с.

Паведамляецца, што вецер можа пашкодзіць лініі сувязі і электраперадач, парушыць электразабесьпячэньне, разбурыць слаба ўмацаваныя канструкцыі, дахі будынкаў, паламаць дрэвы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

27 мігрантаў у цёмным лесе трапілі на камэру літоўскіх паляўнічых