Алеўскі закрануў расейскія дывэрсіі ў Нямеччыне, да якіх мае датычнасьць і грамадзянін Беларусі. Ён расказаў, як адбываецца вярбоўка патэнцыйных дывэрсантаў.
Алеўскі: Усё адбываецца вельмі проста. Праз сацыяльныя сеткі, Discord, Тэлеграм. Калі б іх не было, спэцслужбы б рабілі ўсё галубінай поштай. Расея навучылася знаходзіць ня вельмі разумных, залежных, бедных людзей, якія знаходзяцца ў Эўропе і гатовыя зарабіць грошы ў абмен за нешта нескладанае. Многія з такіх людзей ставяцца да Расем вельмі ляяльна, сярод іх ёсьць нават украінцы. І калі такіх просяць нешта падпаліць за грошы, яны згаджаюцца. Заходнія спэцслужбы, верагодна, сочаць за гэтым і ведаюць пра такія выпадкі. І, магчыма, у выніку такіх дзеяньняў будуць зьмененыя правілы прыватнасьці ў сацыяльных сетках. Для Расеі такія дывэрсіі важныя, яны прыводяць да зьмяншэньня ваеннай вытворчасьці і таксама гэта стварае ілюзіі, што Расея ўжо перамагае і што Пуцін ужо перамог вайну ў Эўропе.
Пра канфлікт Сяргея Ціханоўскага з «Нашай Нівай», унутраныя сваркі беларускай дэмакратычнай супольнасьці і пошук больш канструктыўнай размовы — з паліттэхнолягам Аляксандрам Фядутам. І, нарэшце, незалежная экспэртыза праекту могільніка радыеактыўных адходаў у Беларусі, яго магчымыя рызыкі і праблемы афіцыйнай справаздачы — з экспэртам па радыяцыйнай бясьпецы Сяргеем Бесарабам.
0:41 - Ці ўдасца Ўкраіне закрыць неба над Расеяй і як гэта адаб'ецца на Беларусі
6:53 - Чаму дырэктар ЦРУ нечакана наведваў Маскву
12:45 - Чаго Расея хоча дамагчыся дывэрсіямі ў Эўразьвязе
17:58 - Якой можа быць роля Беларусі ў новай расейскай агрэсіі
21:13 - Сяргей Ціханоўскі супраць «Нашай Нівы»
34:35 - Чым небясьпечны магільнік радыяактыўных адкідаў з Астравецкай АЭС
«ПіК Свабоды»
«ПіК Свабоды» — гэты YouTube-праграма і падкаст пра самыя важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
Чатыры разы на тыдзень — з панядзелка па чацьвер — дасьведчаныя журналісты і рэдактары Свабоды выбіраюць для вас галоўныя навіны дня і тлумачаць, што яны значаць.
Па пятніцах мы рыхтуем тыднёвы аналітычны выпуск, у якім разам з вартымі даверу экспэртамі разьбіраем працэсы і тэндэнцыі ў палітыцы, эканоміцы, грамадзтве і культуры.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода. Падзеі і камэнтары» (@svaboda-news).
Новы выпуск дасяжны на канале штодня а 1830 менскага часу.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.