Цім Кук сышоў з пасады кіраўніка Apple пасьля 15 гадоў

Цім Кук (справа), Джон Тэрнус (справа), каляж з архіўных фота

1 верасьня пасаду генэральнага дырэктара амэрыканскай тэхналягічнай карпарацыі Apple заняў Джон Тэрнус, які працуе ў кампаніі з 2001 году. Ягоны папярэднік Цім Кук, які ўзначальваў Apple з 2011 году пасьля адстаўкі Стыва Джобса, стаў старшынём рады дырэктараў кампаніі.

У разьвітальным лісьце супрацоўнікам Кук падзякаваў камандзе і згадаў заснавальніка карпарацыі Стыва Джобса, працытаваўшы ягоную фразу пра імкненьне «пакінуць сьлед у Сусьвеце».

Кук працуе ў Apple з 1998 году. За час, калі ён узначальваў кампанію, ейная капіталізацыя перавысіла 4 трыльёны даляраў, а акцыі падаражэлі на 2258%. Пры ім зьявіліся гадзіньнікі Apple Watch, навушнікі AirPods і «акуляры» зьмяшанай рэальнасьці Apple Vision Pro, а таксама сэрвісы iCloud, Apple Pay, Apple TV і Apple Music.

Тэрнус быў старшым віцэ-прэзыдэнтам па распрацоўцы апаратнага забесьпячэньня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

АйЦіБарада пра ChatGPT, звальненьні, дыктатуру і будучыню AI ў Беларусі