Дырэктар ЦРУ Джон Рэткліф падчас неанансаванага візыту ў Маскву прапанаваў правесьці трохбаковыя перамовы паміж Дональдам Трампам, Уладзімірам Пуціным і Ўладзімірам Зяленскім. Пра гэта паведамляе Axios са спасылкай на крыніцы.
Паводле выданьня, адной з мэтаў візыту было высьветліць, ці могуць кіраўнікі расейскіх спэцслужбаў паўплываць на Пуціна, каб аднавіць перамовы з Украінай пры пасярэдніцтве ЗША.
Вашынгтон ужо паведаміў Зяленскаму пра перамовы ў Маскве і прапанову аб сустрэчы трох лідэраў.
The New York Times раней пісала, што Рэткліф падчас размовы з кіраўніком ФСБ Бортнікавым даў змрочную ацэнку сытуацыі ў вайне Расеі супраць Украіны і заявіў, што Маскве неабходна пачаць сур’ёзныя перамовы аб яе спыненьні.
- Рэткліф наведаў Маскву 25 жніўня. У Крамлі заявілі, што ён прыбыў для кантактаў паміж спэцслужбамі і сустрэча з Пуціным не плянавалася. Трамп адзначыў, што галоўнай тэмай візыту была вайна ва Ўкраіне.