«Мы ў даўгу перад імі за будучыню, у якой Украіна пераможа, а Беларусь нарэшце будзе вольнай», — напісала яна.
29 жніўня ва Ўкраіне — Дзень памяці абаронцаў. Гэтае сьвята ўвялі ў 2019 годзе, прымеркаваўшы яго да гадавіны расстрэлу расейскай арміяй 29 жніўня 2014 году ўкраінскіх добраахвотнікаў пад Ілавайскам у так званым «зялёным калідоры».
«Тады расейскае кіраўніцтва — як гэта для яго звычайна — парушыла дамоўленасьці: украінскіх вайскоўцаў расстралялі, калі яны калёнамі рухаліся па тым, што мелася быць „зялёным калідорам“. Іхні шлях пралягаў цераз палі сланечніка. Таму традыцыйным сымбалем памятнага дня 29 жніўня стаў сланечнік», — гаворыцца на старонцы Ўкраінскага інстытуту нацыянальнай памяці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Ад Жызьнеўскага да Лазарава. Згадваем беларусаў, загінулых за ЎкраінуНа сустрэчы зь Ціханоўскай 25 траўня 2026 году ў Кіеве ўкраінскі міністар замежных спраў Андрэй Сыбіга заявіў, што «больш за 90 грамадзян Рэспублікі Беларусь аддалі сваё жыцьцё, змагаючыся плячо ў плячо з украінцамі супраць агульнага ворага — імпэрскай Расеі».
На канфэрэнцыі «Новая Беларусь» 8 жніўня ў Варшаве прадстаўнік Абʼяднанага пераходнага кабінэту ў пытаньнях абароны і нацыянальнай бясьпекі Вадзім Кабанчук заявіў, што, паводле ягонай інфармацыі, у вайне Расеі супраць Украіны загінула больш за 500 беларусаў, якія ваявалі на баку РФ, піша «Позірк».