Ужо сёньня: 6 гадоў таму ў Менску адбыўся жаночы гранд-марш салідарнасьці

Жаночы Гранд-марш салідарнасьці 29 жніўня 2020 году ў Менску

Падзеі 29 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

29 жніўня 2020 году ў Менску адбыўся жаночы Гранд-марш салідарнасьці, у якім узялі ўдзел дзесяць тысяч жанчын. Ён запачаткаваў суботнія жаночыя маршы, якія працягваліся некалькі месяцаў.

У гэты дзень

1535 — польска-літоўскім войскам у ходзе вайны Маскоўскай дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім пасьля месячнай аблогі быў узяты Старадуб.

1696 — сойм Рэчы Паспалітай пастанавіў перайсьці ў справаводзве ВКЛ з старабеларускай на польскую мову.

1919 — польскія войскі занялі Бабруйск у часе вайны з Савецкай Расеяй.

1949 — на Сяміпалацінскім палігоне ў Казахстане СССР правёў першае выпрабаваньне ўласнай атамнай бомбы. У 2009 годзе Генэральная Асамблея ААН абвясьціла 29 жніўня Міжнародным днём дзеяньняў супраць ядзерных выпрабаваньняў.

Выпрабаваньне атамнай бомбы ў Сяміпалацінску.

1960 — На Алімпійскіх гульнях у Рыме Леанід Гейштар і Сяргей Макаранка, якія выступалі пад савецкім сьцягам, перамаглі ў гонцы каноэ-двоек на дыстанцыі 1000 мэтраў. Яны сталі першымі алімпійскімі чэмпіёнамі ў гісторыі беларускага спорту.

1992 — адкрылася для наведнікаў філія Літаратурнага музэю Янкі Купалы ў Акопах.

2008 — Грузія разарвала дыпляматычныя адносіны з Расеяй.

У гэты дзень нарадзіліся

1632Джон Лок, ангельскі філёзаф-асьветнік, аўтар эмпірычнай тэорыі пазнаньня.

1756 Ян Сьнядэцкі, астраном, матэматык, філёзаф, рэктар Віленскага ўнівэрсытэту.

1869 Iван Лапа (Лаппо), гісторык ВКЛ

1890Вiльгельм Кнорын, першы сакратар ЦК КПБ (1927-28), ахвяра сталінізму.

1915 Інгрыд Бэргман, швэдзкая акторка.

Інгрыд Бэргман

1923 Уладзімер Казьбярук, літаратуразнавец

1936 — Джон Макейн, амэрыканскі палітык,сэнатар ЗША ад штату Арызона, кандыдат у прэзыдэнты ад рэспубліканцаў на выбарах 2008 году. Неаднаразова выказваўся ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі.

1958Майкл Джэксан, амэрыканскі поп-сьпявак.

Майкл Джэксан на канцэрце ў Маскве, 1996

У памяці

1721Міхал Антоні Радзівіл, палітык ВКЛ, лідзкі стараста.

2014Канстанцін Шаранговіч, беларускі мастак-графік, пэдагог.