Ня менш як 95 чалавек залічыў рэктар адной зь віцебскіх ВНУ «з мэтай стварыць бачнасьць выкананьня кантрольных лічбаў прыёму», паведаміла Генэральная пракуратура.
Яго абвінавацілі ў перавышэньні службовых паўнамоцтваў. Справу ўжо перадалі ў суд, піша «Позірк».
Паводле матэрыялаў справы, «фіктыўныя студэнты» займалі бюджэтныя месцы на дзённай форме адукацыі, у тым ліку прызначаныя для мэтавай падрыхтоўкі.
Пасьля пачатку навучальнага году няісных студэнтаў адлічалі.
Паводле пракуратуры, былы рэктар нанёс «істотную шкоду дзяржаўным інтарэсам», бо
- сказіў статыстыку,
- сарваў дзяржзаказ на падрыхтоўку кадраў для аграпрамысловага комплексу, што паглыбіла дэфіцыт спэцыялістаў,
- папсаваў рэпутацыю ВНУ.
Зьвесткі пра падсуднага і ВНУ не раскрываюцца. Разам з тым, зь пяці віцебскіх ВНУ найбліжэйшая да аграпрамысловага профілю — Акадэмія вэтэрынарнай мэдыцыны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Магілёўскім інстытуце МУС хацелі набраць 20 апэратыўніц, але заяву не падаў ніхто. Як праходзіць набор у сілавыя ВНУСёлета ў беларускіх ВНУ шмат на якіх спэцыяльнасьцях зьнізіўся конкурс і прахадныя балы для абітурыентаў.