27 жніўня 1906 году нарадзіўся Сяргей Новік-Пяюн, пісьменьнік, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху 1920–1930-х у Заходняй Беларусі, вязень польскіх, нацысцкіх турмаў і ГУЛАГу, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980–1990-х.
Некаторыя песьні на словы Новік-Пяюна лічацца народнымі, найбольш вядомыя зь іх «Зорачкі» і «Над Шчарай» («Слонімскі вальс»).
Your browser doesn’t support HTML5
"Вечар над Шчарай"
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Раіў маладым не пісаць пра палітыку, рабіў пярсьцёнкі з кайданоў. 20 нечаканых фактаў пра Сяргея Новіка-ПяюнаГэты дзень у гісторыі
1610 — Уладзіслаў Ваза абраны маскоўскімі баярамі царом. Яму належала прыняць праваслаўе і захаваць існыя парадкі Маскоўскай дзяржавы. Аднак бацька каралевіча, кароль Жыгімонт III Ваза, не пагадзіўся з умовамі, Уладзіслаў у Маскву не прыехаў і каранаваны царом ня быў.
1652 — Капыль, Клецак і Слуцак атрымалі гербы.
1952 — у Беларусі з амэрыканскага самалёта дэсантавалася антысавецкая дывэрсійная група з чатырох беларусаў. Яны мелі задачу наладзіць у падсавецкай Беларусі нелегальную дзейнасьць, але былі схопленыя МДБ.
- Цімох Вострыкаў у лістападзе 1955 году разам з Генадзем Касьцюком атрымаў 25 гадоў зьняволеньня. Адбываў пакараньне ў мардоўскіх лягерах, вызвалены ў 1975-м пасьля 23 гадоў няволі. Памёр у Гомлі ў 2007 годзе.
- Генадзь Касьцюк — паводле рассакрэчаных дакумэнтаў ЦРУ, быў кіраўніком групы і эмісарам ураду БНР. Памёр у зьняволеньні.
- Міхал Кальніцкі — старшы радыст. Паводле савецкай вэрсіі, забіты падчас затыманьня. Вострыкаў жа сумняваўся, што Кальніцкага сапраўды забілі.
- Міхал Арцюшэўскі — запасны радыст. Пасьля затрыманьня яго перавэрбавалі, і ад ягонага імя савецкая контравыведка больш як два гады вяла радыёгульню з ЦРУ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Цімох Вострыкаў — чалавек, якога не зламалі 23 гады савецкіх лягераў1955 — упершыню выдадзеная Кніга рэкордаў Гінэса.
Смажаньне самага вялікага ў сьвеце драніка, які трапіў у кнігу рэкордаў Гінэса, вёска Сула, Беларусь
1979 — астраном Мікалай Чарных у Крымскай абсэрваторыі адкрыў астэроід дыямэтрам каля 11 км, які пазьней атрымаў назву (3283) Skorina ў гонар Францішка Скарыны. Ягоная арбіта ляжыць паміж Марсам і Юпітэрам у поясе астэроідаў.
1991 — Малдова абвясьціла незалежнасьць ад СССР. Сёньня ў краіне дзяржаўнае сьвята — Дзень Незалежнасьці.
Маніфэстацыя ў Кішынёве ў падтрымку абвяшчэньня незалежнасьці, 27 жніўня 1991
1999 — у Сафіі зьнесьлі маўзалей камуністычнага кіраўніка Баўгарыі Георгія Дзімітрава, цела якога захоўвалася там да 1990 году. Магутная жалезабэтонная канструкцыя вытрымала некалькі выбухаў, таму знос працягваўся цэлы тыдзень.
2020 — прэзыдэнт Расеі Пуцін заявіў, што на просьбу Лукашэнкі ім сфармаваная рэзэрва з супрацоўнікаў праваахоўных органаў для дапамогі Беларусі пры неабходнасьці.
У гэты дзень нарадзіліся
1770 — Георг Вільгельм Фрыдрых Гегель, нямецкі філёзаф.
Георг Вільгельм Фрыдрых Гегель
1811 — Тадэвуш Лада-Заблоцкі, паэт і перакладнік.
1856 — Іван Франко, украінскі пісьменьнік.
Іван Франко
1858 — Міхаіл Пліс, праваслаўны сьвятар, прыхільнік беларусізацыі царквы.
1860 — Карл Чапскі, граф, менскі гарадзкі галава, мэцэнат.
1913 — Віктар Жаўняровіч, мастак і опэрны сьпявак, жыў у Францыі.
1924 — Лявон Мурашка, опэрны сьпявак (бас), лідэр і актыўны ўдзельнік беларускай дыяспары ў Літве. У 1950 — 1988 гадах быў салістам Дзяржаўнага акадэмічнага тэатру опэры і балету Літоўскай ССР. Заслужаны артыст і заслужаны дзяяч мастацтваў Літоўскай ССР.
У памяці
1576 — Тыцыян, італьянскі мастак.
Тыцыян, аўтапартрэт
1878 — Юзаф Азямблоўскі, мастак-графік і гравёр.
1937 — органамі НКВД расстраляныя археолягі Сяргей Дубінскі, Аляксандар Каваленя, Аляксандар Ляўданскi. У гэты дзень разам з археолягамі ў Менску былі расстраляныя настаўнікі і каталіцкія сьвятары, разам больш за 50 чалавек.
Аляксандар Ляўданскі
1965 — Лё Карбюзье, францускі архітэктар швайцарскага паходжаньня, стваральнік архітэктуры інтэрнацыянальнага стылю, мастак і дызайнэр.
Лё Карбюзье
1977 — Уладзімер Шыманец, грамадзкі дзяяч, інжынэр, мастак, міністар фінансаў БНР.