Гэты дзень у гісторыі
1789 — у Францыі была прынятая Дэклярацыя правоў чалавека і грамадзяніна, у якой неад’емнымі правамі чалавека абвяшчаліся свабода асобы, слова, сумленьня, роўнасьць грамадзян перад законам, права на супраціў прыгнёту.
1914 — пачалася бітва пад Танэнбэргам ва Ўсходняй Прусіі, у якой нямецкае войска акружыла і да 30 жніўня амаль цалкам разграміла расейскую армію генэрала Аляксандра Самсонава. Параза стала адной з найцяжэйшых для Расеі ў пачатку Першай сусьветнай вайны.
1915 — нямецкія і аўстра-вугорскія войскі занялі Брэст-Літоўск.
1920 — ратыфікаваная 19-я папраўка да Канстытуцыі ЗША, якая дала права голасу жанчынам.
Ілюстрацыйнае фота. Камала Гарыс, у 2020 годзе выбраная віцэ-прэзыдэнткай ЗША, на сёлетніх выбарах пазмагаецца ўжо за пасаду прэзыдэнта
1933 — бальшавіцкая „рэформа“ беларускага правапісу.
1992 — чэскі і славацкі прэм’ер-міністры, Вацлаў Клаўс і Ўладзімір Мэч'яр, падпісалі дамову аб падзеле Чэхаславаччыны на дзьве асобныя дзяржавы — Чэхію і Славаччыну. Падзел набыў законную моц 1 студзеня 1993 году.
2008 — Расея ў аднабаковым парадку прызнала незалежнасьць Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі.
У гэты дзень нарадзіліся
1832 — Людвік Нарбут, вайсковец, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863–64 гадоў у Беларусі і ў Літве.
1880 — Гіём Апалінэр, францускі паэт беларускага паходжаньня.
Гіём Апалінэр
1892 — Сямён Якубчык, беларускі гісторык, дырэктар Гістарычнага музэю ў Менску, ахвяра сталінізму.
1910 — Маці Тэрэза, каталіцкая манашка альбанскага паходжаньня, вядомая сваёй працай на карысьць бедных і нямоглых у Індыі. У 1979-м ёй прысудзілі Нобэлеўскую прэмію міру, у 2003-м папа Ян Павал ІІ бэатыфікаваў яе, а ў 2016 годзе папа Францішак абвясьціў сьвятой.
Маці Тэрэза
1914 — Хуліё Картасар, аргентынскі пісьменьнік.
Хуліё Картасар
1935 — Сьвятлана Клімковіч, беларуская пісьменьніца і перакладніца.
1962 — Тацяна Сапач (Дубавец), паэтка, журналістка, удзельніца нацыянальна-культурніцкага руху 1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х – пачатку ХХІ стагодзьдзя. У 2010 годзе загінула ў аўтакатастрофе.
У памяці
1808 — Ян Непамуцэн Касакоўскі, віленскі біскуп (1798–1808).
1889 — Аляксандар Гінтаўт-Дзевалтоўскі, рыма-каталіцкі дзяяч, арцыбіскуп магілёўскі.
1903 — Канстанцін Вераніцын, пісьменьнік, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры, найбольш верагодны аўтар паэмы „Тарас на Парнасе“.
1994 — Сяргей Новiк-Пяюн, паэт і празаік. Вязень ГУЛАГу.
2001 — Валеры Масьлюк, тэатральны рэжысэр, паэт, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пачатку ХХІ стагодзьдзя.
Валер Масьлюк
2006 — Іван Чыгрын, беларускі літаратуразнавец, паэт, крытык.
2013 — Арлен Кашкурэвіч, народны мастак Беларусі.
Арлен Кашкурэвіч
2021 — Алесь Разанаў, беларускі паэт.
Алесь Разанаў, 2017