У Менску ўзброены нападнік абрабаваў ювэлірную краму і ўцёк

Фота з камэры назіраньня

Сёньня каля 17:50 мужчына ў мэдычнай масцы і з прадметам, падобным на пісталет, абрабаваў краму «Самацьветы» на праспэкце Незалежнасьці, 155 у мікрараёне Ўсход.

Ён забраў зь вітрыны ювэлірныя вырабы і ўцёк, паведаміла МУС.

Міліцыя ўвяла спэцыяльныя пляны ў сталіцы і Менскім раёне.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Міліцыя выявіла ў кватэрах беларусаў шмат абсталяваньня для махлярскіх кол-цэнтраў