У Менску ўрачыста адкрылі пасольства М’янмы, будынак для яго яшчэ не закончылі

Прэзыдэнт М’янмы Мін Аун Глайн (у цэнтры) і міністры замежных спраў Беларусі і М’янмы на ўрачыстай цырымоніі адкрыцьця пасольства М’янмы ў Беларусі, 21 жніўня 2026 году. Фота МЗС М’янмы

Ва ўрачыстай цырымоніі з нагоды пачатку працы дыпляматычнай місіі ўзялі ўдзел прэзыдэнт М’янмы Мін Аун Глайн, а таксама міністры замежных спраў, пасол М’янмы і ўдзельнікі м’янманскай дэлегацыі, перадае БелТА.

  • Дыпляматычныя адносіны паміж Беларусьсю і М’янмай былі ўсталяваныя ў 1999 годзе.
  • 15 верасьня 2023 году М’янма адкрыла сваё генэральнае консульства ў Менску.
  • 28 ліпеня 2026 году пасол М’янмы Маун Маун Со ўручыў даверчыя граматы Аляксандру Лукашэнку. Фармальна пасольства пачало дзейнасьць з гэтага моманту, патлумачыў міністар замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў.

Свайго будынку ў пасольства яшчэ няма — яго яшчэ ўзводзяць на Парніковай вуліцы. І прэзыдэнт М’янмы падчас свайго візыту прыяжджаў паглядзець на будоўлю.

Прэзыдэнт М’янмы Мін Аун Глайн падчас наведваньня пляцоўкі, дзе будуецца новы будынак пасольства М’янмы ў Менску

Паводле Рыжанкова, неўзабаве ў М’янму адправяць некалькі дыпляматаў, каб знайсьці памяшканьні для беларускага пасольства, жытла і іншых побытавых пытаньняў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Як Беларусь шукае партнэраў сярод краін-ізгояў. Аналіз Валера Карбалевіча. ВІДЭА

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Беларусь закрывае пасольства ў Фінляндыі з 1 верасьняЯк Беларусь шукае партнэраў сярод краін-ізгояў. Аналіз Валера Карбалевіча. ВІДЭАЯк талібы і хунта выкарыстоўваюць Лукашэнку Лукашэнка расказаў кіраўніку хунты М’янмы, як кіраваць народам, і паабяцаў яму дапамогуЛукашэнка павячэраў з прэзыдэнтам М’янмы «ў хатняй абстаноўцы»Кіраўнік хунты М’янмы перад сустрэчай з Лукашэнкам пагаварыў пра эканоміку з ТурчынымДракахруст: Лукашэнка ідзе па сьлядах Расеі, зьбліжаючыся з КНДР і Талібанам