Чаму інкамунікада і адзінота гэта інструмэнты катаваньня ў беларускіх турмах? Рсказвае былы палітвязень Ігарам Карнеем, які напісаў пра гэта кнігу. Заўтра ў Варшаве пахаваюць Аляксандра Мілінкевіча. Яго ўзгадвае ставаральніца «Белсату» Агнешка Рамашэўска.
Кіраўнік ваеннага рэжыму М’янмы Мін Аун Хлайн спачатку наведаў Маскву, а пасля прыляцеў у Менск. Паводле Красуліна, у такой паслядоўнасці няма нічога выпадковага.
«Выпадковасьцяў тут не бывае», — кажа ён. Гэтак выглядае траекторыя многіх гасьцей з так званай далёкай дугі: спачатку перамовы ў Маскве, кантракты і «дарожныя мапы», а пасьля — візыт у Менск як своеасаблівая даніна павагі «маскоўскаму васалу». — кажа Красулін.
00:00 – Нястрымнае сяброўства Беларусі і М'янмы. Яўген Красулін
15:48 – Чаму прапаганда замаўчала прыезд талібаў. Яўген Красулін
26:32 – У чым сіла катаваньня «адзіночкай». Ігар Карней
48:30 – 150 гадоў гісторыі сямʼі Мілінкевічаў. Агнешка Рамашэўска
Для Мін Аун Хлайна такія сустрэчы маюць асобную каштоўнасць. Паводле гісторыка, пасьля вайсковага перавароту 2021 года М’янма сутыкнулася з сур’ёзнай праблемай легітымнасьці. Нават калі пасля праведзеных у краіне выбараў Мін Аун Хлайн фармальна стаў прэзыдэнтам, значная частка міжнароднай супольнасці не прызнала іх свабоднымі і справядлівымі.
Таму Лукашэнка і Пуцін карысныя для кіраўніка М’янмы ўжо самім фактам сустрэчы.
«Мы не самотныя» — гэта галоўны сігнал, які такія рэжымы пасылаюць і ўнутранай, і знешняй аўдыторыі.
Пры гэтым М’янма значна больш залежыць ад Кітаю, чым ад Беларусі ці Расеі. Але Расея мае для яе адну істотную перавагу: яна знаходзіцца далёка і не прэтэндуе на ролю непасрэднага рэгіянальнага патрона.
«Расея нічога не хоча ад М’янмы, акрамя такой жа падтрымкі, якую М’янма хоча ад Расеі», — тлумачыць Красулін.
Таму паміж Масквой і м’янмарскай хунтай склалася даволі зручнае партнэрства: зброя, вайсковае супрацоўніцтва, палітычная падтрымка і дэманстрацыя ўзаемнай лаяльнасці.
А што Беларусь?
Паводле Красуліна, вялікіх эканамічных пэрспэктываў тут пакуль не відаць. Гучныя дамоўленасці і «дарожныя мапы» зьяўляюцца рэгулярна, але рэальных вынікаў ад падобных візітаў вельмі мала. Беларусь ужо супрацоўнічае з М’янмай у вайсковай сфэры, у прыватнасьці праз навучанне кадраў.
Таму гэтыя візіты больш падобныя не на дыпляматыю вялікага бізнэсу, а на «дыпляматыю ветлівасьці» — дэманстрацыю сяброўства паміж рэжымамі, якім важна паказаць, што яны не засталіся адны.
А дзе тут Талібан?
За некалькі дзён да візыту кіраўніка М’янмы ў Менск прыбыла дэлегацыя Талібану. Пры гэтым беларускія дзяржаўныя мэдыя амаль не расказвалі пра гэты візіт — інфармацыя пра яго стала вядомая пераважна з афганскіх СМІ.
Красулін мяркуе, што прычына можа быць простай: для беларускай прапаганды сустрэча з кіраўніком М’янмы яшчэ можа выглядаць як сустрэча з «прэзыдэнтам сувэрэннай дзяржавы». А Талібан у вачах беларускай аўдыторыі — значна больш праблемны партнэр.
«Гэта толькі рогат можа выклікаць у аўдыторыі: „О, канешне, ён знайшоў сабе кампанію гэтых самых талібаў“», — кажа гісторык.
Для самога Талібану, наадварот, такія кантакты вельмі важныя. Пасьля вяртаньня да ўлады ў 2021 годзе талібы спрабуюць выйсьці зь міжнароднай ізаляцыі і пераканаць сьвет, што яны ўжо не тыя, якімі былі ў 1990-я і на пачатку 2000-х. Але для Лукашэнкі карысць ад такога партнэрства пакуль выглядае значна менш відавочнай.
«ПіК Свабоды»
«ПіК Свабоды» — гэты YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць істотныя падзеі з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.