У Варшаве беларуса зьбілі пасьля заўвагі пра сабак і патрабавалі «валіць дадому» праз акцэнт у польскай мове. ЗША рыхтуюць новае вызваленьне беларускіх палітвязьняў? У Кыргызстане знайшлі целы альпіністаў, сярод якіх могуць быць беларусы. А зь Беларусі высылаюць больш за дзесяць польскіх сьвятароў.
У «ПіКу Свабоды» расказваем пра галоўныя падзеі 17 жніўня і тлумачым, што яны значаць.
00:00 У Варшаве напалі на пару з Беларусі, пачуўшы акцэнт
01:47 Джон Коўл зноў пацьвердзіў, што рыхтуецца новае вызваленьне палітвязьняў
04:52 У Кыргызстане знойдзеныя целы, імаверна, зьніклых раней беларускіх альпіністаў
06:23 Зь Беларусі высылаюць больш за дзесяць польскіх сьвятароў
07:54 Суд у Кіеве адмовіўся разглядаць справу беларускай шпіёнкі
08:30 Жодзік і Ціманоўская сталі прызёркамі эўрапейскага чэмпіянату