Падзея дня
2020 — самы масавы мірны марш у гісторыі Беларусі. Па розных ацэнках у ім удзельнічалі да 500 тысяч чалавек, а па ўсёй краіне ў тыя дні на акцыі пратэсту выйшлі каля 1 мільёну чалавек.
У гэты дзень
1634 — кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў Амсьціславу магдэбурскае права і герб: «у залатым полі збройная рука зь мечам — Малая Пагоня».
1924 — у Менску на кансьпірацыйнай кватэры чэкісты арыштавалі Барыса Савінкава, пісьменьніка і тэрарыста, лідэра антысавецкага падпольля.
1941 — у СССР апублікавалі загад, паводле якога чырвонаармейцаў, якія здаліся ў палон, абвяшчалі здраднікамі, а іх сем’і пазбаўлялі дзяржаўнай падтрымкі.
1945 — у Маскве паміж СССР і Польшчай падпісалі дамову аб савецка-польскай мяжы, у аснову якой паклалі «лінію Керзона», прапанаваную яшчэ ў 1919—1920 гадах. Згодна з дамовай, да Польшчы дэ-юрэ адышла амаль уся Беластоцкая вобласьць у складзе 17 раёнаў з абласным цэнтрам і 3 раёны Берасьцейскай вобласьці. Дэ-факта гэтыя землі перадалі яшчэ летась у верасьні. У межах польскай дзяржавы апынулася значная колькасьць беларускага насельніцтва.
1960 — Кіпр абвешчаны самастойнай дзяржавай.
1995 — большасьць насельніцтва Бэрмудзкіх астравоў на рэфэрэндуме прагаласавалі супраць незалежнасьці і за захаваньне статусу брытанскай калёніі.
2023 — у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі у Менску супрацоўнікі КДБ затрымалі сама меней 7 чалавек. Сярод затрыманых — намесьнік дырэктара па навуцы і загадчыкі аддзелаў.
У гэты дзень нарадзіліся
1831 — у маёнтку Кеміна Сеньненскага павету нарадзіўся Іпаліт Яўневіч, расейскі навуковец, аўтар першага навучальнага дапаможніка тэорыі пругкасьці на расейскай мове.
1878 ― Дамінік Сямашка, беларускі й літоўскі грамадзка-палітычны дзяяч.
1905 — Мікалай Гусараў, першы сакратар ЦК КПБ (1947—50).
1913 — Мэнахэм Бегін, шосты прэм’ер-міністар Ізраілю, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру, нарадзіўся ў Берасьці.
Мэнахэм Бегін, 1981
1928 — Браніслаў Спрынчан, паэт.
1935 — Аляксандар Падлужны, беларускі мовазнаўца.
У памяці
1869 — Габрыэля Пузыня, пісьменьніца, паэтка, мэмуарыстка.
1976 — Ян Станкевіч, беларускі мовазнаўца, гісторык, палітычны дзяяч.
Ян Станкевіч
1977 ― Элвіс Прэсьлі, амэрыканскі сьпявак, кароль рок-н-ролу.
Элвіс Прэсьлі
1990 ― Язэп Семяжон, беларускі перакладнік і паэт.