Улады маўчаць пра згарэлыя фуры. Беларусы загінулі ў Грузіі. У зоне «БЕЛ» клічуць на вайну. Навіны 13 жніўня

Ілюстрацыйны каляж: аварыя ў Грузіі, у якой загінулі беларусы

Улады і Беларусі, і Расеі ўжо трэці дзень ніяк не камэнтуюць інцыдэнт на беларуска-расейскай мяжы, дзе згарэлі некалькі фураў.

Турэцкае агенцтва IHA 11 жніўня апублікавала відэа, зьнятае турэцкімі кіроўцамі. На відэа відаць, як гарыць фура на шашы, а потым стаіць згарэлая фура каля пераходу «Чырвоны камень» на мяжы паміж Бранскай вобласьцю Расеі і Гомельскай вобласьцю Беларусі. Турэцкае агенцтва паведаміла пра загінулых іранскіх і беларускіх кіроўцаў і пра тое, што гэта была атака дронамі.

У той жа дзень зьявілася відэа, на якім відаць яшчэ адна згарэлая фура. Паводле расьсьледнікаў Свабоды, відэа зьнятае на трасе М-10 ужо на тэрыторыі Беларусі, прыкладна за 10 кілямэтраў ад расейскай мяжы.

Чаму ўлады Беларусі ўвогуле ніяк гэта не пракамэнтавалі? Вось што пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» сказаў экспэрт Фінскага інстытуту міжнародных справаў Рыгор Ніжнікаў

«Я думаю, тут два галоўныя моманты. Па-першае, калі вы кажаце, што нехта гэта зрабіў і што такое здарылася, дык вам трэба даваць адпаведны адказ. Але што вы будзеце рабіць, калі ў вас у прынцыпе цяпер няма ніякіх магчымасьцяў? І для беларускіх уладаў цяпер найлепшы варыянт — проста гэта замоўчваць і ня ўцягвацца ў новую фазу канфлікту з Украінай.

Па-другое, галоўнае для Лукашэнкі — гэта не напалохаць беларускае грамадзтва. Калі ў яго ўся легітымнасьць, якую ён спрабуе сабе будаваць унутры краіны, грунтуецца на тым, што „я прынёс вам мір, я трымаюся за гэты мір“, а пры гэтым атрымліваецца, што Беларусь — частка расейскай агрэсіі і што за гэта будзе адказ, дык гэта рушыць усю эфэмэрную канструкцыю, якую Лукашэнка сабе выбудаваў. Таму ніякай цікавасьці ў яго няма афішаваць, што такое здараецца і будзе здарацца».

00:00 У Грузіі ў аўтакатастрофе загінулі чацьвёра беларусаў
02:33 Чаму ў беларускай дамэннай зоне працуе сайт пра набор на вайну ва Ўкраіне
03:41 Улады трэці дзень маўчаць пра згарэлыя фуры на беларуска-расейскай мяжы. Ці быў гэта дронавы ўдар?
04:55 За што аграрыяў адпраўляюць з поля ў войска і хто гэта вырашае
05:45 Банкаматы могуць не працаваць сёньня ўначы
06:06 У Беларусь вяртаецца сьпёка
06:33 Беларус ідзе пешкі з Польшчы ў Гішпанію

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць істотныя падзеі з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.