Рэдкая нагода паглядзець на сонца. Якім было сонечнае зацьменьне ў Беларусі і сьвеце. ФОТА

Людзі назіраюць за сонечным зацьменьнем падчас чэмпіянату Эўропы ў лёгкай атлетыцы на стадыёне у Бірмінгеме, Вялікая Брытанія

Сёньня вечарам у Эўропе адбылася рэдкая зьява — сонечнае зацьменьне У Беларусі яно было частковым, а на захадзе Эўропы месяц закрыў сонца цалкам.

Месяц пачаў «напаўзаць» на сонца каля 20-й гадзіны беларускага часу. А недзе праз 45 хвілін закрыў яго на максымальную плошчу.

Паназіраць за поўным зацьменьнем пашчасьціла гішпанцам.

Паўночная Гішпанія

Сонечнае зацьменьне на поўначы Гішпаніі

Цемра над Мадрыдам падчас зацьменьня

Зацьменьне, убачанае праз тэлефон і сонечныя акуляры. Бэрлін, Нямеччына

Бэрлін, Нямеччына

Глядачкі зацьменьня ў Францыі

Віцебск

Бабруйск

Горадня

Менск

Расчараваньне ў Ісьляндыі

Над сталіцай Ісьляндыі поўнага зацьменьня не было з 1433 году. Але пабачыць яго не ўдалося і сёньня — неба зацягнулі хмары. Але людзі ўсё роўна сабраліся і разам сустрэлі хвіліну цемры, калі нябачны месяц засланіў нябачнае сонца.

Жыхары Рэйк’явіку разам сустрэлі зацьменьне, нягледзячы тое, што яго было не відаць праз хмары

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Салют для Статкевіча. Сонечнае зацьменьне ў Беларусі. Тунэль на мяжы. Навіны 12 жніўня